Пакалю́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пакалюбічы.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Лапацінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 7 кастрычніка 1957 года ў склад горада Гомеля ўключана вёска ПрудокУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10., 6 красавіка 1972 года — пасёлак Чырвоны КастрычнікУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў састаў горада Гомеля пасёлка Красны Акцябр Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна ад 6 красавіка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 11 (1349)., 1 жніўня 1974 года — вёска ВалатаваУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР № 389—VIII Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада горада Гомеля вёскі Валатава Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна ад 1 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 23 (1433)., 12 мая 1983 года — пасёлак БудзёнаўскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля пасёлка Будзёнаўскі Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 12 мая 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 14 (1748).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5617 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,9 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 5354 чалавекі.

Старшыні Віталь Ігнатавіч Жалязняк (1995—2003)

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе