Ордэн Пашаны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Апісанне

Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьміграннік, на які накладзена чатырохканцовая зорка з рабрыстай паверхняй, у яе верхнім рагу размешчана пяціканцовую зорку. У цэнтры чатырохканцовай зоркі ў круглым медальёне, пакрытым сіняй эмаллю, размешчаны пазалочаны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзеныя на пазалочаныя прамяні ўзыходзячага сонца над зямным шарам.

Ніжнюю частку ордэна абрамляюць дзве лаўрова-дубовыя галіны, якія разыходзяцца знізу направа і налева, яны перавіты стужкай чырвона і зялёнага колеру.

Вышыня і шырыня ордэна — 43 мм. Адваротны бок гладкі, з нумарам ордэна ў цэнтры.

Ордэн злучаны вушкам і кальцом з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з адной падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзіне і па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.

Вырабляецца ордэн з серабра з пазалотай.

Статут Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне: за вялікія дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай і іншай дзейнасці; за высокія вытворчыя паказчыкі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, сувязі, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўванні насельніцтва, на транспарце і ў іншых галінах працоўнай дзейнасці; за значныя поспехі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, навучанні, выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да працы; за дасягненне высокай прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, зніжэнне матэрыяльных і працоўных выдаткаў на яе выраб; за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы; за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць; за заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных, культурных і іншых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі.

Ордэн Пашаны носяць на левым боку грудзей, пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабістую мужнасць».