Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі была здзейснена 25 лютага 2021 года на чале з начальнікам Генеральнага Штаба Узброеных сіл Арменіі О. Гаспарянам супраць прэм'ер-міністра Арменіі Н. Пашыняна і яго ўрада.
Перадгіторыя Восенню 2020 года адбываецца чарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху, дзе Арменія і непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка пацярпелі ваеннае паражэнне ад Азербайджана. Паводле заключаных па выніках канфлікту пагаднення, НКР страціла Агдамскі, Газахскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны, якія вярнуліся ў склад Азербайджана. У самой Арменіі значная частка грамадзян была незадаволеная саступкамі на карысць азербайджанскага боку, і ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Пратэстуючыя патрабавалі анулявання падпісанага пагаднення і адстаўкі дзеючага прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна
Падзеі Увечары 24 лютага 2021 года прэм’еер-міністр Нікол Пашынян звольніў намесніка кіраўніка Генштаба Тырана Хачатрана. Апошні дазволіў сабе не пагадзіцца з прэм‘ерам датычна эфектыўнасці расійскіх ракетных комплексаў «Іскандэр», якія ёсць на ўзбраенні армянскай арміі. Сам Пашынян у інтэрв’ю 1in.am заявіў, што падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху восенню 2020 года «Іскандэры», якія былі ў Арменіі, «не ўзарваліся або ўзарваліся толькі на 10%». Саму дыскусію пачаў былы прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, пры якім Ерэван і атрымаў «Іскандэры». У адным з інтэрв'ю экс-кіраўнік дзяржавы заявіў, што здзіўлены тым фактам, што войска не выкарыстоўвала «Іскандэры» ўжо на трэці дзень канфлікту ў Нагорным КарабахуПолитический кризис в Армении. Главное.
У гэты ж час генеральны штаб выказаў рашучы пратэст звальненню Хачатрана. 25 лютага начальнік Генеральнага Штаба Узброеных сіл Арменіі Онік Гаспарян агучыў заяву, якую падпісалі яшчэ 40 вышэйшых службовых асоб, што прэм’ер-міністр Пашынян і яго ўрад «больш не могуць прымаць правільныя рашэнні ў гэты фатальны для армянскага народа момант крызісу». У гэта жа дзень, у Ерэване, прайшлі мітынгі як ў падтрымку перавароту, так і ў падтрымку дзеючага ўрада Н. Пашыняна. Сам прэм'ер-міністр Нікол Пашынян назваў заяву спробай дзяржаўнага перавароту, і заклікаў сваіх саюзнікаў падтрымаць яго. Некаторыя апазіцыйныя партыі краіны падтрымалі вайскоўцаў і таксама запатрабавалі адстаўкі ўрадаПашинян заявил о попытке военного переворота в Армении.
Рэакцыя : Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што «Арменія ніколі не была ў такім дрэнным і бездапаможным становішчы. Адміністрацыя ў Арменіі нясе адказнасць за гэтую сітуацыю». : прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква з непакоем сочыць за крызісам у Арменіі, заклікаў бакі супакоіцца і праявіць стрыманасць. Ён падкрэсліў, што патрабаванне ваенных аб адстаўцы прэм'ер-міністра — гэта ўнутраная справа Арменіі. : міністр знешніх спраў Турцыі Мевлют Чавашоглу рашуча асудзіў спробу перавароту, бо непрымальна, што ваенныя заклікалі да адстаўкі дэмакратычна абранага лідара.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 25 лютага Катэгорыя:Люты 2021 года Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Гісторыя Арменіі Катэгорыя:Канфлікты 2021 года