Марк Сяргеевіч Харытонаў (; , Жытомір, Украінская ССР — , Масква) — рускі пісьменнік, эсэіст, паэт і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся 30 жніўня 1937 года ў Жытоміры ў сям’і служачых. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, адказным сакратаром у шматтыражнай газеце, рэдактарам у выдавецтве. З 1969 года — свабодны літаратар, зарабляў у асноўным перакладамі.
У апошні час жыў у Маскве.
Памёр 5 студзеня 2024 года.
Творчасць Прозу піша з 1963 года, у друку дэбютаваў як празаік аповесцю «Дзень у лютым». Першая кніга (зборнік аповесцяў таго ж назвы) выйшла ў 1988 годзе. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і рускага ПЭН-клуба.
З 2002 года вершы друкаваліся ў часопісах «Знамя», «Арион», «Иерусалимский журнал», «Зарубежные записки».
Перакладаў з нямецкай творы Томаса Мана, Стэфана Цвэйга, Франца Кафкі, Эліяса Канеці, Германа Гесэ і іншых.
Проза і эсэістыка Харытонава перакладзеная на англійскую, французскую, чэшскую, нямецкую, галандскую, партугальскую, кітайскую, японскую, шведскую, сербскую і венгерскую мовы.
Бібліяграфія
Аповесці Прохар Мяньшуцін (1971) Эцюд пра маскі (1972) Дзень у лютым (1976) Правінцыйная філасофія (1977) Вартаўнік (1988) Набліжэнне (1998) Канвеер (2000) Настаўнік хлусні (казачная аповесць для дзяцей) (2003) Вузел жыцця (2011) Свята нечаканасцяў (казачная аповесць для дзяцей) (2017) Хірургія лёсу (2019)
Раманы Два Іваны (1980) Лініі лёсу, або Куфэрак Мілашэвіча (1992) Вяртанне ніадкуль (1995) Праект Адзінота (1995) Убачыць больш (2012) Джокер, або загалоўкі ў канцы (2014) Правінцыйная філасофія (трылогія) (2017)
Зборнікі апавяданняў Цыкл «Галасы» (1990) Amores novi (2000) Поры жыцця (2007) Лавец аблокаў (2008)
Зборнікі эсэ Спосаб існавання (1997) Стэнаграфія канца стагоддзя (2002) Урокі шчасця (2009) Стэнаграфія пачатку стагоддзя (2011) Пуцяводныя зоркі (2014) Стэнаграфія новага часу (2019)
Вершы Віно пазнейшых гадоў (2017) Мой век (2019)
Лісты Марк Харытонаў; Барыс Хазанаў. «…Пішы, мой сябар. Перапіска. 1995—2004» (2012) Марк Харытонаў; Барыс Хазанаў. «…Пішы, мой сябар. Перапіска. 2005—2011» (2012)
Узнагароды літаратурная прэмія «Рускі Букер» (1992) за раман «Лініі Лёсу, або Куфэрак Мілашэвіча». французская прэмія за найлепшую замежную кнігу (1997).
Спасылкі Марк Сергеевич Харитонов у сеткавым выданні «Горький». Лірыка Харытонава.
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы