Эйяф’ядлаёкюдль ( — ледавік астраўных гор) — вулкан у Ісландыі. Вышыня вулкана 1666 метраў, дыяметр кратара — 3-4 км, пакрыты ледавікамі плошчай каля 100 км².

Знаходзіцца на поўдні Ісландыі за 200 км на ўсход ад Рэйк’явіка каля аднайменнага ледавіка.

Геалогія

Апошняе вывяржэнне пачалося 21 сакавіка 2010 года і прывяло да закрыцця паветранай прасторы часткі Еўропы і адмены авіярэйсаў у красавіку 2010 года. Вулкан лічыўся нядзейсным, бо папярэдняе вывяржэнне было зарэгістравана ў 1821 годзе.

Самыя старыя пароды Эйяф’ядлаёкюдля маюць узрост каля 800000—700000 гадоў. У асноўным гэта так званыя трансіцыйныя базальты (пераходны тып паміж алкалібазальтам і талеіітабзальтам).

Гл. таксама Мюрдальс’ёкудль

Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Ісландыі Катэгорыя:Ледавікі Ісландыі Катэгорыя:Шчытавыя вулканы