Sony Group Corporation (Со́ні груп карпарэ́йшн) ці проста Sony ( Соні:) — транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай ў Японіі, вядомы вытворца спажывецкай і прафесійнай электронікі, музыкі, фільмаў і відэагульняў.

Гісторыя Гісторыя кампаніі пачалася пасля Другой сусветнай вайны. У 1946 годзе Масару Ібука адкрыў краму электронікі ў Токіа. У маі 1946 года да Ібукі далучыўся Акіё Морыта, каб заснаваць кампанію пад назвай «Токіа Цусін Когё» (Tōkyō Tsūshin Kōgyō, Такійская тэлекамунікацыйная інжынерная карпарацыя). Кампанія пабудавала першы ў Японіі магнітафон пад назвай Type-G. У 1958 годзе кампанія змяніла назву на Sony.

Дзейнасць Галоўны артыкул Гандлёвыя маркі Sony

Галоўныя сегменты Sony Group: Sony Corporation (кіраванне холдынгам, электроніка бытавая і прафесійная, валодае брэндам Aiwa) Sony Computer Entertainment (гульнявыя кансолі Sony Playstation, а таксама відэагульні) Sony Pictures Entertainment (вытворчасць і прадзюсаванне фільмаў, валодае кінастудыямі Columbia Pictures і TriStars Pictures, а таксама поўным архівам фільмаў кампаніі MGM (сумесна з кампаніяй Comcast)). Sony Music Entertainment (музычная галіна). Sony Financial Holdings (аперацыі ў фінансавай сферы — страхаванне, банкі) Sony Ericsson (мабільныя тэлефоны) Sony Vaio (ноўтбукі) Sony Bravia (тэлевізары)

Катэгорыя:Кампаніі Японіі