Поль Гюстаў Дарэ (; , Страсбур — , Парыж, Францыя) — французскі гравёр, ілюстратар і жывапісец.
Творчасць Самавучка. 3 1848 публікаваў у гумарыстычных часопісах Парыжа вострахаракгарныя літаграфіі пра парыжскіх абывацеляў (сюіты «Розная публіка Парыжа», «Парыжскі звярынец»). Вядомасць прынеслі жывапісна-дынамічныя, гратэскна-выразныя, поўныя фантазіі і гумару ілюстрацыі да «Гарганцюа і Пантагруэля» Ф. Рабле (1854), «Свавольных апавяданняў» А. Бальзака (1855—56), «Боскай камедыі» Дантэ (1861), «Дон Кіхота» М. Сервантэса (1862—63), Бібліі (1864—66), «Страчанага раю» Дж. Мільтана (1865—66), «Басняў» Ж. Лафантэна, «Гісторыі крыжовых паходаў» Ж. Мішо, альбомаў краявідаў «Лондан» і «Іспанія». Гэтыя малюнкі гравіраваліся майстрамі школы тарцовай ксілаграфіі, якая ўзнікла пад уплывам Г. Дарэ. Вядомы і як скульптар (помнік А. Дзюма-бацьку ў Парыжы, 1882).
Літаратура Дарэ // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Спасылкі
German FTP with Dore illustrations Dore Bible Gallery Art Passions Doré online gallery Gallery of Illustrations by Gustave Doré (24 MByte PDF with 120 illustrations) SurLaLune Fairy Tale Illustrations of Gustave Doré Bible Illustrations by G. Dore:Christian website compiling Dore’s numerous Biblical illustrations The «Dore Vase» in San Francisco’s Golden Gate Park:A massive bronze that was exhibited to acclaim at Chicago’s 1893 World’s Columbian Exposition and later moved to San Francisco Gustave Doré's Illustrations for 'Don Quixote' More of Gustave Doré's Illustrations for 'Don Quixote' Dore-illustrations (Bible, Dante, Ariosto, Rabelais, Milton, Cervantes, Tennyson, Poe, crusades, sketches) in the «History of Art»
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Гравёры Францыі Катэгорыя:Графікі Францыі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Францыі