Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч (; 4 ці 7 ліпеня — ) — каталіцкі святар, магістр тэалогіі Віленскага ўніверсітэта. Апроч таго, напісаў некалькі прац па граматыцы польскай мовы, якія, аднак, не мелі вартасці і былі раскрытыкаваныя ўжо сучаснікамі.
Біяграфія Сын Францішка і Марыі, пляменнік біскупа Тадэвуша Кундзіча, вікарнага епіскапа Трокаў. Каля 1830 года быў пробашчам у Ашмянах. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Пасля яго задушэння трапіў у Галіцыю, да лістапада 1833 года працаваў у бібліятэцы Асалінскіх (Асалінеум) у Львове. Пазней хаваўся ў Ланьцуце ў графа , які ўзяў Кундзіча настаўнікам для сваіх дзяцей і бібліятэкарам. Менавіта там ён узяў прозвішча Дашкевіч.
З 1849 года сябра Навуковага таварыства ў Кракаве.
Пахаваны на муніцыпальных могілках у Ланьцуце.
Працуючы ў бібліятэцы Патоцкіх у Ланцуце, ён распачаў актыўную пісьменніцкую дзейнасць, асабліва ў вобласці польскай граматыкі. Працы: Дысертацыя пра польскую мову і яе граматыку (Львоў, 1843), Зборнік адказаў рэцэнзентам на граматыку польскай мовы (Львоў, 1853), Пра польскую арфаграфію (Кракаў, 1869). Гэтыя працы, поўныя фантастычных ідэй (напрыклад, аднаўленне падвойнага ліку ў польскай мове), не мелі рэальнай каштоўнасці і былі крытычна ацэнены сучаснікамі. Спрабаваў сябе таксама ў паэзіі і драматургіі (камедыя «Лелум»). Усе свае творы, выдадзеныя друку, а таксама рукапісы, ён перадаў у дар , дзе яны знаходзяцца і дагэтуль.
Літаратура Żywot Jana Nepomucena Deszkiewicza-Kundzicza, rękopis, BJ 975 III, Inw. nr 2418. Polski Słownik Biograficzny, tom V, Polska Akademia Umiejętności, Kraków 1939—1946, s. 134. Czesław Jankowski, Powiat Oszmiański, Księgarnia G.Gebertner i spółka, Kraków 1897, cz. 2, s. 251.
Катэгорыя:Пробашчы ашмянскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў