Алесь Міхалевіч, поўнае імя Аляксей Анатолевіч Міхалевіч (нар. 15 траўня 1975 г., Мінск, Беларуская ССР) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе, палітвязень Беларусі, вязень сумлення, адвакат Чэшскай палаты адвакатаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (тады — Акадэміі навук БССР). Вучыўся ў матэматычнай школе № 19 г. Мінска, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «палітолаг-юрыст». Падчас вучобы ва ўніверсітэце ўзначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў — грамадскую арганізацыю, якая абараняе правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардскім (Англія) універсітэтах.

У 1997 годзе, па сканчэнні ўніверсітэта, стварыў і ўзначаліў арганізацыю, якая займалася маладзёжнымі абменамі і турызмам і дзякуючы якой больш за 2000 маладых людзей здолелі наведаць краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

З 2000 года працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе. У сувязі з удзелам кіраўніка прадпрыемства ў парламенцкіх выбарах 2004 года сама кампанія стала аб’ектам шматлікіх праверак і інспекцый. Сёмая праверка прывяла Алеся Міхалевіча да рашэння пакінуць пост генеральнага дырэктара СП «Аркадыя».

З 2005 г. — антыкрызісны ўпраўляючы, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.

У 2007—2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане.

У 2008—2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюза.

З 2010 года — дырэктар Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг.

У маі 2013 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі» ў Польскай акадэміі навукhttp://www.profi-forex.by/news/entry5000019256.html На какую тему писал Алесь Михалевич докторскую диссертацию? і быў зацверджаны ў званні доктара паліталогіі.http://naviny.by/rubrics/society/2013/05/11/ic_news_116_416493 Алесь Михалевич защитил докторскую в Польше

З 2018 года — першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання Рух «За Свабоду».

У верасні 2020 года ўвайшоў у пашыраны склад Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі. У 2023 годзе Міхалевіч увайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду.Што такое Каардынацыйная рада, хто яе выбіраў і кім яна кіруе?

Палітычная дзейнасць У 2004—2008 гг. — намеснік старшыні партыі БНФ. Пасля вылучэння на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы па яе рэфармаванні выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтваІнтэрв’ю газеце «Салідарнасць».

З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савета Мінскай вобласці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. У той жа час — выдавец газеты «Рэгіён» (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці), ініцыятар шэрагу рашэнняў па пашырэнні паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіравання.

24 жніўня 2010 г. узначаліў аб’яднанне «За мадэрнізацыю», пасля перарэгістраванае ў Чэхіі як «Асацыяцыя за мадэрнізацыю».http://belapan.com/archive/2010/08/24/406235/ Претендент на пост президента Беларуси Алесь Михалевич возглавил союз «За модернизацию»

Прэзідэнцкія выбары 2010 года

27 студзеня 2010 года публічна абвясціў аб пачатку сваёй кампаніі па вылучэнні на пост прэзідэнта Беларусі як незалежны кандыдат.

27 мая 2010 года Міхалевіч прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы «Беларусь: стратэгія эвалюцыі». Праграма ўключала ў сябе тры асноўных падзелы: эканамічны рост, эфектыўная дзяржава і актыўнае грамадства.https://news.tut.by/politics/171533.html Михалевич представил тезисы предвыборной программы

27 верасня 2010 года ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі РБ была зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Міхалевіча ў прэзідэнты. Колькасць ініцыятыўнай групы палітыка склала 1795 чалавек.https://web.archive.org/web/20110706163957/http://www.rec.gov.by/pdf/prb2010/6.pdf

25 кастрычніка ініцыятыўная група пераадолела рубеж у 100 000 подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.https://news.tut.by/politics/201382.html Алесь Михалевич собрал 100 тысяч подписей Выніковая колькасць сабраных подпісаў склала 120 531, з якіх ЦВК было прынята 111 399.http://belapan.com/archive/2010/11/18/427536/ Кандидатами в президенты Беларуси зарегистрированы 10 человек

18 лістапада Міхалевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.http://www.interfax.by/news/belarus/1083122 ЦИК Беларуси зарегистрировал А.Михалевича кандидатом в президенты Згодна з выніковымі звесткамі ЦВК, Міхалевіч атрымаў падтрымку 1,02 % усіх выбаршчыкаў, што амаль у два разы меншая за колькасць людзей, якія падпісаліся ў падтрымку яго вылучэння.http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PRB-sved21.pdf СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года

Афіцыйныя вынікі галасавання не былі прызнаныя назіральнікамі АБСЕhttp://www.dw.com/ru/%D0%BE%D0%B1%D1%81%D0%B5-%D0%BD%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B5%D1%82-%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8B-%D0%B2-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8-%D1%81%D0%BE%D0%BE%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%82%D0%B2%D1%83%D1%8E%D1%89%D0%B8%D0%BC%D0%B8-%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC/a-6361790, Еўрапейскім саюзамhttp://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/EN/foraff/118650.pdf, ЗШАhttp://naviny.by/rubrics/politic/2010/12/21/ic_news_112_357776 США не признали итоги выборов в Беларуси и требуют освобождения задержанных, а таксама выклікалі крытыку з боку ААНhttp://bdg.by/news/politics/13452.html ООН настаивает на освобождении политзаключенных.

Праз некалькі дзён пасля выбараў, у эфіры Першага канала расійскага тэлебачання быў паказаны ролік, зроблены схаванай камерай на 48 выбарчым участку Мінска. У роліку член выбарчай камісіі некалькі разоў удакладняе ў калег, куды класці бюлетэнь з голасам за Міхалевіча, пры тым, што паводле афіцыйных дадзеных, на гэтым участку за яго ніхто не прагаласаваў.https://www.1tv.ru/news/2010-12-24/135836-belorusskiy_tsentrizbirkom_ofitsialno_ob_yavil_o_pobede_aleksandra_lukashenko

Храналогія пераследу Затрыманы 19 снежня 2010 г.у Мінску за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Змешчаны у СІЗА КДБ. Правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў» артыкул 293 КК РБ.http://naviny.by/rubrics/society/2011/01/06/ic_news_116_358792 Число обвиняемых в массовых беспорядках 19 декабря выросло до 25 человек

11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Міхалевіча вязнем сумлення.

Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбаміhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=155990. У ходзе выступлення, Міхалевіч заявіў пра разрыў гэтай дамовы і пра намер праінфармаваць Камітэт супраць катаванняў ААН пра абставіны свайго затрымання і знаходжання ў следчым ізалятары КДБ.http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-razorval-soglashenie-s-kgb-i-budet-obrashchatsya-v-komitet-protiv-pytok-oon

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 23 сакавіка 2011 года Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-poluchil-politicheskoe-ubezhishche-v-chehii Алесь Михалевич получил политическое убежище в Чехии У адказ беларуская пракуратура абвясціла Міхалевіча ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, які цэнтральны офіс арганізацыі ў выніку адмовіўся выконваць як палітычна матываваны.https://telegraf.by/2012/07/mihalevicha-isklyuchili-iz-centralnoi-bazi-interpola Михалевича исключили из центральной базы Интерпола

У эміграцыі Міхалевіч заняўся акадэмічнай дзейнасцю і інфармаваннем міжнароднай супольнасці аб становішчы палітвязняў у Беларусі. Вядома, што ён выступіў з лекцыямі па палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў шэрагу паўночнаамерыканскіх і заходнееўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў, у прыватнасці, ва ўніверсітэтах Таронта, Нью-Ёрка, Манрэаля, Маастрыхта, Прагі і іншых гарадоў.http://www.newswire.ca/news-releases/media-advisory---exiled-belarusian-presidential-candidate-ales-michalevic-to-visit-toronto-509145131.html http://mikhalevich.livejournal.com/29691.html

У кастрычніку 2014 года Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго сяброўства ў партыі БНФ у адмысловым лісце да дэлегатаў партыйнага з’езду. Нягледзячы на супраціў старшыні партыі Аляксея Янукевіча, з’езд большасцю галасоў прагаласаваў за задавальненне дадзенага запыту.https://news.tut.by/politics/419202.html Экс-кандидата в президенты Алеся Михалевича восстановили в Партии БНФ

Вяртанне ў Беларусь 8.09.2015 вярнуўся ў Беларусь з вымушанай эміграцыіhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=156059. Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, нягледзячы на свой статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках, выехаўшы ў Мінск на прамым цягніку з Вільні. У ходзе праходжання пашпартнага кантролю на станцыі Гудагай Міхалевіч быў затрыманы беларускімі памежнікамі як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку, аднак праз некалькі гадзін быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе з абавязацельствам з’явіцца на допыт у Следчы камітэт.http://www.bbc.com/russian/international/2015/09/150908_belarus_opposition_mikhalevich_return Экс-кандидат в президенты Белоруссии вернулся домой в статусе обвиняемого Каментуючы прычыны вяртання з палітычнай эміграцыі, Міхалевіч паведаміў пра сваё жаданне ўз'яднацца з сям’ёй і нагадаў, што даўно абяцаў вярнуцца ў Беларусь пры ўмове вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.http://www.newsru.com/world/08sep2015/ales.html В Белоруссии задержали бывшего кандидата в президенты при попытке вернуться на родину

Па прыбыцці ў Мінск Міхалевіч падаў хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, у чым яму было адмоўлена. Такім чынам, ён застаецца адзіным абвінавачаным па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.http://belsat.eu/ru/news/ugolovnoe-delo-protiv-alesya-mihalevicha-priostanovili/ Уголовное дело против Алеся Михалевича приостановили

Асабістае Алесь Міхалевіч з юнацтва захапляецца рок-музыкай (The Beatles, The Doors, Deep Purple; «ДДТ»; «Н. Р. М.», «Крама», «Нейра Дзюбель») і гістарычнай літаратурай. Гуляе ў сквош і настольны тэніс. Акрамя родных беларускай і рускай, таксама вольна ведае польскую і англійскую мовы, вывучае нямецкую.

Радавы запасу УС РБ (не праходзіў тэрміновую службу па прычыне блізарукасці сярэдняй ступені).

Быў жанаты (з 26 жніўня 1999 года па 4 лістапада 2022 годаПерсанальны блог Алеся Міхалевіча: "Развод :("), бацька дзвюх дочак. Былая жонка — Мілана, настаўніца англійскай мовы. Дочкі — Леся (нар. 2000) і Алёна (нар. 2009).

Літаратура Palitviazni.info — 2013. — С. 182 Тамковіч А. Супраць плыні. — 2011. — С. 65-76 Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. -− 2013. — С. 157—162 — ISBN 978-985-6025-25-2  За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.128-129).

Спасылкі Афіцыйны сайт Аляксея Міхалевіча

Старонка Алеся Міхалевіча на праекце election.in-by.net Інтэрв’ю газеце «Обозреватель» Алесь Міхалевіч мае адвакацкую ліцэнзію ў Чэхіі http://vyhledavac.cak.cz/Contact/Details/404f6f5f-f8fa-e911-80e2-00155d040b29

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010) Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Палітычныя эмігранты Катэгорыя:Імігравалі ў Чэхію з Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Члены Партыі БНФ