Мабільныя генетычныя элементы (МГЭ, MGE, Mobile genetic elements) — гэта дыскрэтныя сегменты ДНК, здольныя да самастойнага перамяшчэння з аднаго ўчастка на іншы ў межах рэплікона (генома), а таксама да перамяшчэння з аднаго рэплікона (храмасомнага, плазміднага ці фагавага) ў іншы.
МГЭ утрымоўваюць гены ферментаў, неабходныя для іх перамяшчэння (транспазіцыі). Пры ўбудаванні ў розныя ўчасткі храмасом, мабільныя генетычныя элементы змяняюць актыўнасць генаў, выклікаюць розныя тыпы мутацый, спрыяючы нестабільнасці і зменлівасці генома.
Мабільныя элементы ёсць як у геномах пракарыёт (там яны былі ўпершыню выяўлены), так і ў эўкарыёт.
Вядомыя наступныя МГЭ: Транспазоны Ретратранспазоны, або РНК-транспазоны ДНК-транспазоны Інсерцыйныя паслядоўнасці, IS, Insertion sequence Плазміды Бактэрыяфагі, напрыклад, фаг Mu Інтроны II групы
Літаратура Біяхімія і малекулярная біялогія: Тэорыя і метады: Вучэбны дапаможнік / Н. А. Бялясава, М. В. Грыц. — Мн.: БДТУ, 2002 — 93с.
Катэгорыя:Біяхімія Катэгорыя:Малекулярная біялогія