Э́льба, Лаба (, , , ) — рака ў Чэхіі і Германіі.
Даўжыня ракі 1165 км. Плошча вадазбору 148,5 тыс. км². Пачынаецца ў Чэхіі ў гарах Крконаша (Судэты), цячэ ў адгор’ях Рудных гор і гор Саксонскай Швейцарыі, працякае ў асноўным па тэрыторыі Германіі, перасякае Паўночна-Германскую нізіну і ўпадае ў Паўночнае мора каля Куксгафена (), утвараючы эстуарый даўжынёй каля 100 км.
Асноўныя прытокі: Шварцэ-Эльстэр, Хафель (справа) і Влтава, Мульдэ, Заале, Орліцэ, Упа (злева). У басейне ракі возера Чорнае (Чэхія).
З гісторыі У 1945 годзе, незадоўга да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія войскі былі зажатыя паміж арміямі Саюзнікаў з захаду і Савецкімі войскамі з усходу. 25 красавіка яны сустрэліся побач з Таргаў на Эльбе. Гэтая падзея атрымала назву Сустрэча на Эльбе.
Гарады на Эльбе
Чэхія Ярамерж Градзец-Кралавэ Пардубіцы Подзебрады Мельнік Роўдніцы-над-Лабэм Усці-над-Лабэм
Германія Пірна Майсен Дрэздэн Таргаў Вітэнберг Дэсаў Магдэбург Гамбург Куксгафен
Гл. таксама Фрызскія астравы Эльбскія Пясчанікавыя горы
Літаратура
Спасылкі
Муранов А. П. Эльба (река) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Рэкі Германіі Катэгорыя:Рэкі Чэхіі
Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора