Сустрэча на Эльбе — назва падзеі, якая адбылася 25 красавіка 1945 года побач з горадам Таргаў на рацэ Эльба. Войскі 1-га Украінскага фронту сустрэліся з войскамі 1-ай арміі ЗША. У выніку сустрэчы войск саюзнікаў рэшткі фашысцкіх войскаў былі расколаты на дзве часткі — паўночную і паўднёвую.
Першая сустрэча адбылася, калі амерыканскі патруль на чале з першым лейтэнантам Альбертам Кацэбу перайшоў Эльбу. На усходнім беразе яны сустрэлі савецкіх салдатаў на чале з падпалкоўнікам Аляксандрам Гардзіевым. У той жа дзень яшчэ адзін амерыканскі патруль (на чале з другім лейтэнантам Арміі ЗША Уільямам Робертсанам) сустрэўся з савецкімі салдатамі на чале з украінцамПосле войны Александр Сильвашко переехал из Черкасской области Украины, где жил ранее, в Беларусь и посвятил себя любимому делу — воспитанию подрастающего поколения. лейтэнантам Аляксандрам Сільвашкам на разбураным мосце цераз Эльбу каля Таргаў.
Знакамітае фота было зроблена на наступны дзень, калі камандзіры 69-ай дывізіі Арміі ЗША і 58-ай гвардзейскай дывізіі Чырвонай Арміі сустрэліся ў Таргаў.
Пасля вайны Аляксандр Сільвашка асеў у Беларусі, дзе і пражыў да 2010 года. Пахаваны на могілках «Міханавічы» пад Мінскам.
__NOTOC__ У кіно
Мастацкае кіно Мастацкі фільм «Сустрэча на Эльбе», 1949 год
Дакументальнае кіно Дакументальны фільм «Сустрэча на Эльбе» (рэж. А. Алай, І. Магучава), 2005 Дакументальны фільм «Сустрэча на Эльбе» з цыкла Алтар Перамогі (НТВ, 2010).
Спасылкі
Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Падзеі 25 красавіка Катэгорыя:1945 год у Еўропе Катэгорыя:Эльба