Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) () — грамадская арганізацыя беларусаў у Польшчы, якая праводзіць культурна-асветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы.

Дзейнасць Беларускага грамадска-культурнага таварыства накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай асветы i культуры ў супрацоўніцтве i дыялогу з польскай культурай, а таксама з культурамі іншых нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у Польшчы. БГКТ штогод ладзіць на Беласточыне шмат розных культурніцкіх мерапрыемстваў, найстарэйшае — штогадовы агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Штогод ладзіць конкурс «Роднае слова».

Гісторыя

Устаноўчы з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбыўся 26 лютага 1956 года ў памяшканні Ваяводскага Таварыства польска-савецкай дружбы ў Беластоку (вул. Сянкевіча 3). У з'ездзе прыняло ўдзел каля 400 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці і гасцей з усёй Польшчы. З'езд вёў Піліп Кізевіч, а з дакладам выступіў Георгій Валкавыцкі. Быў прыняты статут БГКТ, створана Галоўнае праўленне ў складзе 45 асобаў, якое абрала 9-асабовы прэзідыум на чале са старшынём Аляксандрам Давідзюком і сакратаром Аляксеем Казлом.

Былі створаны аддзелы БГКТ у Бельску, Гайнаўцы, Гарадку, Саколцы, Сямяцічах і Варшаве.

4 сакавіка 1956 выйшаў першы нумар тыднёвіка «Ніва», а ў 1958 пачаў выходзіць штогадовы «Беларускі каляндар».

У верасні 1957 года БГКТ налічвала 1007 членаў у 40 гуртках. Звыш паловы арганізацыі знаходзілася ў Бельскім і Гайнаўскім паветах. Дзейнічалі 24 калектывы мастацкай самадзейнасці, у тым ліку 10 драмгурткоў, 6 харавых, па 3 дэкламатарскія і танцавальныя, а таксама 2 інструментальныя.

8 чэрвеня 1958 года пры таварыстве ўтварылася Беларускае літаратурнае аб’яднанне.

У 1963 годзе быў створаны грамадскі камітэт пабудовы беларускага музея, на чале якога стаяў Мікалай Самоцік. У 1966 у Белавежы адкрыўся Рэгіянальны беларускі этнаграфічны музей. Культурніцкая ўстанова праіснавала да 1973 года. У 1983 паўстаў грамадскі камітэт пабудовы музея ў Гайнаўцы, які ўзначаліў Канстанцін Майсеня. Музей беларускай культуры, цяпер Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, быў пабудаваны ў 1995, а канчаткова завершаны ў 2003 годзе.

У 2022 годзе Беларускае грамадска-культурнае таварыства адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю.Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю

Старшыні Аляксандр Давідзюк (1956—1958) Уладзімір Станкевіч (1958—1960) Лідзія Бялецкая (1960—1962) Макар Дземяновіч (1962) Міхась Хмялеўскі (1963—1966) Вінцук Склубоўскі (1966—1969) Міхась Хмялеўскі (1969—1972) Мікалай Самоцік (1972—1983) Аляксандр Баршчэўскі (1984—1993) Ян Сычэўскі (1992—2022)Памёр Ян Сычэўскі Базыль Сегень (з 2022)Nowy przewodniczący BTSK o planach działalności organizacji 08.04.2022У Гайнаўцы прайшоў фінал фестывалю «Беларуская песня»

Літаратура Сычэўскі Я. Удзел Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў цывілізацыйным дыялогу культур беларуска-польскага памежжа // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1 Беларускі каляндар // Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, Мінск, 1996 г., ISBN 985-01-0110-5 Беларускі каляндар // Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства, Беласток, 1966 г. Беларускі Музей у Гайнаўцы / Тамаш Ціханюк. — Гайнаўка : Аб’яднанне Музей і Асяродак Беларускай Культуры ў Гайнаўцы, 2012. — ISBN 978-83-63609-24-5

Катэгорыя:Арганізацыі Беластока Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя:1956 год у Польшчы Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы