Мары́я Крысці́на Сапе́га (у дзявоцтве Здзяхоўская, ; 26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009, Польшча) — польская грамадская дзяячка, сузаснавальніца і прэзідэнт фундацыі Ex Animo.

Біяграфія Паходзіла са шляхецкага роду Здзяхоўскіх герба «Равіч». Нарадзілася ў сям’і Ежы Здзяхоўскага, будучага міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай, і Марты з Блаўдзевічаў.

Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак з бедных сем’яў.

Пасля бальшавіцкага ўварвання вымушаная была эміграваць у Літву, адтуль у Францыю, дзе была ўцягнута ў выведную працу на Французскі рух супраціву, а таксама на заданне Генеральнага штаба Войска польскага дзейнічала ў Італіі. Тры гады правяла ў зняволенні ў Італіі і Германіі, па вайне пераехала ў Лондан да мужа і дзяцей.

Пазней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х гадах падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Англіі. У 1992 годзе пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалагічна хворым дзецям.

У 2003 прыязджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касцёл.

У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыццё, мой час».

Узнагароды Ордэн Усмешкі (9 чэрвеня 2003) Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (7 красавіка 2009, пасмяротна)

Сям’я У шлюбе з Янам Андрэем Сапегам мела дзяцей: Ян Павел (1935); Ежы Андрэй (1937—2010); Яўстахі Пётр (1947—2005)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сухаволі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Польшчы