Францішак Іванавіч Вісмо́нт (, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і паталогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997).

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973). З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт, прафесар, з 1996 года загадчык кафедры паталагічнай фізіялогііВІСМАНТ Францішак Іванавіч.

Навуковая дзейнасць Работы ў галіне паталагічных механізмаў у ахоўна-прыстасоўвальных рэакцыях арганізма. Высветлена роля эндатаксінаміі ў фізіялогіі і паталогіі, ва ўзнікненні дызрэгуляцыйнай паталогіі, вывучаны механізмы парушэння і падтрымання сістэмных функцый арганізма, тэмпературнага гамеастазу, термарэзістэнтнасці ва ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў, у патагенезе гіпертэрміі і ліхаманкавых станаў. Даказана рэгулятарная і патагенетычная ролю сістэмы арганічнага протэаліза і эндагенных інгібітараў протеиназ ў цэнтральных механізмах рэгуляцыі тэмпературы цела. Эксперыментальна ўстаноўлена значэнне ренінангеатэнзінавай сістэмы мозгу, эндагенных інгібітараў протэіназ ў механізмах развіцця ліхаманкавых станаў. Устаноўлена, што павышэнне актыўнасці альфа-антытрыпсіну ў крыві з’яўляецца важным патагенетычным фактарам эндатаксіны ліхаманкі. Паказаў цесную ўзаемасувязь паміж функцыянальнай актыўнасцю термарэгулятарных структур мозгу і ўзроўнем ў крыві эндагенных інгібітараў протэіназ, якія сінтэзуюцца гепатацітамі. Высветлена рэгулятарная роля гепатацытаў і клетак Купфера, іх дэтаксікаціоннай і эндатаксінааясшкоджваюшчай функцыі ў механізмах фарміравання тырэоіднага статусу арганізма і рэгуляцыі тэмпературы цела.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 3 падручнікаў і 2 вынаходстваў.

Бібліяграфія Об участии пептидгидропаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейрогиптиды и терморегуляция. Мн., 1990. Роль ренинангиотензиновой системы мозга в центральных механизмах терморегуляции при пирогеналовой лихорадке // Термофизиология. Мн., 1994. Вып.3. Хроничекие поражения печени холестатической и токсической природы. Мн.: БДМУ, 2004 (в соавт.). Зависимость терморегуляции от состояния детоксикационной функции печени и выраженности эндотосинемии // Нейрогуморальные механизмы регуляции функции в норме и патологии. Мн., 2007. Патологическая анатомия и патологическая физиология. Мн.: Вышэйшая школа, 2007 (в соавт.). Основы биоэтики. Мн.: Вышэйшая школа, 2010 (в соавт.).

Узнагароды медаль Францыска Скарыны (2007). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2021 года № 61 «Аб узнагароджанні» .

Спасылкі Францішак Іванавіч Вісмонт у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Висмонт Франтишек Иванович

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі