«Дыпан» () — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Жака Адзіяра. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.
Сюжэт Трох тамільскіх уцекачоў са Шры-Ланкі пасялілі ў эмігранцкім раёне Парыжа. Баявік-сепаратыст з «Тамільскіх тыграў», які страціў жонку ды дзяцей, жанчына, якая засталася без дому, і дзяўчынка-сірата выдаюць сябе за сям’ю, каб атрымаць палітычны прытулак. Дыпан — іх новае прозвішча, запісанае ў сфальшаваных дакументах, — лучыць іх. На новым месцы — іншае жыццё, да якога трэба прызвычаіцца, паўстаюць іншыя праблемы.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 16 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2015 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2015 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на тамільскай мове Катэгорыя:Фільмы Жака Адзіяра Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»