Гуніла Бергстрэм (; , Гётэбарг — ) — шведская пісьменніца, , мастак-ілюстратар.
Біяграфія Нарадзілася 3 ліпеня 1942 года ў Гётэбаргу.
У 1966 годзе скончыла факультэт журналістыкі універсітэта ў Гётэбаргу і пачала працаваць у газеце Aftonbladet у Стакгольме. У 1975 годзе звольнілася, атрымаўшы штогадовую стыпендыю Саюза шведскіх пісьменнікаў, і прысвяціла сябе літаратурнай творчасці.
Памерла 25 жніўня 2021 годаGunilla Bergström död — blev 79 år.
Творчасць Аўтар больш за 40 кніг для дзяцей. Вядомая, дзякуючы серыі кніг пра хлопчыка, якога клічуць Альфонс Оберг (Alfons Åberg).
Дэбютавала ў 1971 годзе, апублікаваўшы кнігу Mias Pappa flyttar, пра дзяўчыну, бацькі якой у разводзе. У 1972 годзе выйшла першая кніга з серыі пра Альфонса Оберга. За 40 гадоў Альфонс Оберг стаў героем 25 гісторый і класікам шведскай кніжкі-карцінкі. Па колькасці выдачаў кніг у бібліятэках краіны — мільён у год — Гуніла Бергстрэм саступіла толькі сусветна-вядомай казачніцы Астрыд Ліндгрэн.
Творы Бергстрэм перакладзены больш чым на 30 моў свету. Усяго было прададзена больш за 9 мільёнаў асобнікаў (у Швецыі каля 5 млн.). Адна з яе кніг у 1985 годзе стала першай шведскай дзіцячай кнігай, перакладзенай на арабскую мову.
У тым жа годзе ў Гётэбаргу быў адкрыты культурны цэнтр Альфонса Оберга.
У 1979—1994 гадах быў зняты шведскі анімацыйны серыял «Alfons Ålberg» (4 сезона, 10-хвілінных серый). Серыял быў дубляваны на англійскую мову. А ў 2013 годзе нарвежская рэжысёрка Торыл Коўв прывяла Альфонса Оберга ў кінатэатры з мастацкай прэзентацыяй «Hocus Pocus Alfie Atkins»https://www.kinopoisk.ru/film/771493/. Пасля фільма выйшаў новы серыял пра Альфонса Оберга з 13 серый.
Бергстрэм таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра Міла, Біла і Бола. З’яўлялася ўладальніцай уласнай кампаніі Bok-Makaren .
Узнагароды
Прэмія Эльзы Бескаў за лепшую ілюстраваную шведскую дзіцячую кнігу (1979) Прэмія Міністэрства культуры Нарвегіі «За дзіцячую і юнацкую літаратуру» (1980) Прэмія Астрыд Ліндгрэн (1981) Пісьменніцкая прэмія па культуры (1981) Грэміс (1988) Ганаровая прэмія горада Стакгольма (1993) Прэмія Шулстрома за дзіцячую і маладзевую літаратуру (2006) Штогадовая літаратурная прэмія Emilpriset (2011) Сусветная стыпендыя Астрыд Ліндгрэн (2012) залаты медаль «Іліс Кворум» (2012) — за выдатныя заслугі перад шведскай культурай, навукай і грамадствам
Выбраныя творы
Mias pappa flyttar (1971) God natt Alfons Åberg (1972) Tjuven (1973) Aja baja Alfons Åberg (1973) Raska på Alfons Åberg (1975) Alfons och hemlige Mållgan (1976) Vem räddar Alfons Åberg? (1976) Listigt Alfons Åberg (1977) Alfons och odjuret (1978) Ramsor & Tramsor om Bill och Bolla (1979) Tokigt & Klokigt, mera rim med Bill och Bolla (1980) Är du feg Alfons Åberg? (1981) Var är bus-Alfons? (1982) Who’s Scaring Alfie Atkins? (1983) Lycklige Alfons Åberg (1984) Alfons och Milla (1985) Kalas Alfons Åberg (1986) Hokus Pokus Alfons Åberg! (1987) Bara knyt Alfons! (1988) Vad sa pappa Åberg? (1989) Alfons egna saker (1990) Alfons tycker om (1990) Där går Tjuv-Alfons! (1991) Milla mitt-i-natten (1991) Ingen sak sa Milla (1992) Mera monster, Alfons! (1992) Alla möjliga Alfons (1992) Mera miner med Alfons (1992) Trall-fonsar. Visor med Alfons Åberg (1992) Hurra för pappa Åberg! (1993) Milla mitt-i-godiskriget (1993) Näpp! sa Alfons Åberg (1994) Lösgodis — fickan full (1994) Lösgodis — en påse till (1994) Titta — peka Alfons Åberg (1994) Flyg sa Alfons Åberg (1997) Osynligt med Alfons (1998) Hurra för Alfons Åbergs far (1998) Hur långt når Alfons Åberg? (2002) Alfons ABC (2002) Alfons och soldatpappan (2006) Stora boken om Bill & Bolla (2007)
Спасылкі 40 år med Alfons
Катэгорыя:Лаўрэаты літаратурных прэмій Катэгорыя:Сцэнарысты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў