Галушка — прозвішча.
Вядомыя носьбіты Анатоль Маркавіч Галушка (нар. 1938) — вучоны ў галіне калярова-ліцейнай вытворчасці. Васіль Міхайлавіч Галушка (1936—2021) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993). Іван Іванавіч Галушка (нар. 1942) — беларускі архітэктар.