«Пагоня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім ва ўладарства вялікага князя ВітаўтаНасевіч В. Сімвал Вялікага княства // «Чырвоная Змена» № 33 (13891), 28 сакавіка 1995.. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаўМ. А. Ткачоў. Беларускія нацыянальныя сімвалы // С. 391.. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.
Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая , яе колер у розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага.
Вытокі
На ўзнікненне герба «Пагоня» і замацаванне яго на землях Вялікага Княства Літоўскага ўплываў шэраг чыннікаў, кожны з іх асобна не быў вырашальным С. 98.:
Уплыў агульнаеўрапейскай сфрагістычнай традыцыі — пячатак феадальных уладароў з іх коннымі выявамі-партрэтамі (у тым ліку ў Польшчы, Чэхіі, германскіх землях, гэты ўплыў заўважны і на пячатках наўгародскага князя Аляксандра ЯраславічаХорошкевич А. Л. «Конные печати» Александра Невского и традиции средневековой сфрагистики // Князь Александр Невский и его эпоха. — С-Пб., 1995., полацкага князя Нарымонта-Глеба і іншых). Атаясненне герба «Пагоня» з асобай абаронца Айчыны і адлюстраванне тагачаснага жыцця краю, пад сталай ваеннай пагрозай. Уплыў грэка-хрысціянскіх культаў — святых Дзімітрыя Салунскага і Георгія Пераможцы, адаптацыя іх да мясцовай традыцыі і фарміраванне культу ўласных заступнікаў, у спалучэнні з постацямі святых князёў Барыса і Глеба. Выказвалі таксама думку пра персаніфікацыю паганскага бога Ярылы, аднак яго культ з’явіўся толькі ў XVIII ст. і лакальна, а шырокавядомы стаў як адзін з «кабінетных багоў» яшчэ пазней. Тлумачэнне крыжа з «Пагоні» як сімвала паганскага бога Ярылы лічаць неверагодным.
Вершнік на пячатцы — спачатку конны партрэт уладара, пазней пераасэнсаваны як сімвал пагоні — даўняй традыцыі агульнага пераследу ворага. На думку Міхася Ткачова, сімвалізм «Пагоні» сягае ў даўніну да племянной ваеннай арганізацыі, калі кожны быў адказны за жыцці супляменнікаў. У выпадку нападу кожны мужчына, які мог насіць зброю, быў абавязаны ўдзельнічаць у абароне і пагоні за ворагам. Традыцыя агульнай пагоні з’явілася ў часы ваеннай дэмакратыі, захоўвалася ў часы дзяржавы Рурыкавічаў і потым Вялікага княства Літоўскага. Пад уплывам еўрапейскай геральдыкі і рыцарскіх традыцый ідэя абароны Айчыны, спалучаная з традыцыяй агульнай пагоні, увасобілася ў разуменні графічнага сімвала — герба «Пагоня»М. А. Ткачоў. Беларускія нацыянальныя сімвалы.
Кароль і вялікі князь Ягайла ў прывілеі ад 20 лютага 1387 года пісаў: «У тым выпадку, калі прыйдзецца пераследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, якія б збягалі з нашай літоўскай зямлі, то дзеля гэтага роду пераследавання, якое па-народнаму завецца пагоняй (pogonia), абавязаны адпраўляцца не толькі , але і кожны мужчына, якога б ён ні быў паходжання або стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю».
Працяглы час герб не меў уласнай назвы і падаваўся апісальна, напрыклад як «чоловека на кони з мечом» у Хроніцы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаПРСЛ, т. XXXV.. Назва герба як «Пагоня» зафіксавана толькі з канца XVI ст.. Версія пра ўжыванне такой назвы ўжо ў 1282 годзе, якую можна сустрэць у літаратуры с.132, ідзе ад Тэадора Нарбута.
Гісторыя
Паходжанне Выява вершніка — папулярная сімволіка розных народаў з глыбокай старажытнасці. Непасрэдны папярэднік «Пагоні» — — заходнееўрапейскі сфрагістычны сімвал і іканаграфія тытула князь (dux) у XI—XIII ст. — выявы рыцара ў зброі, з мячом, кап’ём або прапарцом і са шчытом, на кані, які крочыць або бяжыць галопам с.131-132. Пячаткамі такого тыпу карысталіся ўладары суседніх зямель, у тым ліку Рурыкавічы ў XIII—XIV ст.
Магчыма, першым з Гедзімінавічаў, хто ўжываў конную пячатку еўрапейскага ўзору быў уласна вялікі князь Гедзіміна (1316—1341)У. А. Юргенсон. Эвалюцыя дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага па дадзеных сфрагістыкі i нумізматыкі // «Беларускі гістарычны часопіс» № 8, 2003.Шаланда А. І. Генезіс «Пагоні» — дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага // Bialoruskie zeszyty historyczne. — 2001. — № 16., вершнік на яго пячатцы узброены кап’ём, цяпер яна захоўваецца ў гістарычным музеі ў Вільні, але яе аўтэнтычнасць сумнеўная. Пэўна ж першым з Гедзімінавічаў коннай пячаткай карыстаўся полацкі князь Нарымонт-Глеб Гедзмінавіч, яна прывешана да акта 1330 года С. 99.М. А. Ткачоў. Беларускія нацыянальныя сімвалы // С. 392.. Часта сцвярджаюць, што конную пячатку меў вялікі князь Альгерд, яна вядома толькі як сведчанне Тадэвуша Чацкага, што была прывешана да дагавора 1366 года з польскім каралём Казімірам і мела кругавы «рускі» надпіс, з апісання Чацкага рэканструкцыю пячаткі зрабіў Мар’ян ГумоўскіGumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich // Ateneum Wilenskie. R. VII. Z. 3—4, 1930. S. 709—710., але Чацкі не мог бачыць пячатку, калі яна і была, то загінула раней яго часуRimša E. Pieczẹcie Olgierda, wielkiego ksiẹcia litewskiego — dane histo- riograficzne a rzeczywistość. // Heraldyka i okolice. Warszawa, 2002. S. 201—215. S. 205—206.. Варыяцыяй — пешай пячаткай — карыстаўся князь Кейстут, яна была прывешана да акта 1353 года.
Стварэнне герба
Герб створаны польскімі герольдамі пасля абрання Ягайлы польскім каралём у 1386 годзе, праз геральдызацыю (змяшчэнне яе на шчыце) яго ранейшай коннай пячаткі, напэўна, іншай прыдатнай ранейшай сімволікі для гэтага герольды мелі, відавочна, у спалучэнні з геральдычнымі сімваламі кралевы Ядвігі. Ці меў герб уласную назву, прынамсі не вядома. Асноўнай фігурай герба была тарча з падвойным крыжам — пазней вядомая пад уласным імем «Бойча» або «Ягелонскі крыж» — практычна як асабісты герб Ягайлы, а потым яго нашчадкаў. Вядомы негеральдычныя, свецкія выявы Ягайлы з ужываннем геральдычнай выявы падвойнага крыжа. Упершыню геральдызаваная выява вершніка і тарча з падвоеным крыжам выяўлены на малой і вялікай каралеўскіх пячатках, вядомых з 1386 і 1388 года адпаведна. Такім чынам аформіўся герб, пазней вядомы як «Пагоня».
Вялікае Княства Літоўскае
Першая геральдызаваная выява вершніка на пячатцы вялікага князя Вітаўта вядома з 1401 года, але на яе тарчы быў не падвоены крыж, а «Калюмны». Пазней менавіта герб створаны польскімі герольдамі для Ягайлы, стаў гербам Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пазней атрымаў назву «Пагоня».
Спачатку выява герба не была стабільнай, напрыклад, вершнік мог глядзець у левы (геральдычны) бок, але з 1-й паловы XV ст., паводле правілаў еўрапейскай геральдыкі, яго стабільна выяўлялі павярнутым у правы бок.
Першая згадка ўласнай назвы герба — «Пагоня», вядома з беларуска-літоўскага летапісання 1-й паловы XVI ст., у кантэксце неверагоднай легендарнай часткі пад 1278 годам у сувязі з міфічным князем Нарымонтам, малодшым братам такога самага міфічнага вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Аднак, гэта сведчыць, што ў час складання гэтых твораў, назва ўжо ўстаялася і ўжывалася пэўны час.
Легенда ў змененых варыянтах падавалася і пазнейшымі летапіснымі зводамі, напрыклад, Густынскі летапіс XVII ст. прыпісваў стварэнне герба, які ў яго час называлі «Пагоняй», вялікаму князю Віценю. Аднак, такая літаратурная апрацоўка не дае новых звестак пра час з’яўлення ўласнай назвы герба.
Паводле Статута 1588 года, усе паветы мусілі мець пячатку з выявай «Пагоні», якой замацоўваліся гаспадарскія (вялікакняжацкія) судовыя позвы да абывацеляў, іншыя дакументы замацоўваць гэтымі пячаткамі забаранялася:
На працягу XV—XVIII ст. «Пагоню» змяшчалі на брамах гарадоў і замкаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў гарадской геральдыцы — напрыклад, на гербе Магілёва. Таксама «Пагоня» была часткай гербаў Беластока, Дрысы, Лепеля, Магілёва, Пулаў, Рэчыцы, Седльцаў і Суража.
Розныя версіі «Пагоні» сталі гербамі шэрага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага — Віленскага, Менскага, Берасцейскага, Новагародскага, Мсціслаўскага, Полацкага. На думку Цітова, гербы з выявай «Пагоні» прыпадаюць на этнічную тэрыторыю беларусаў, а суседнія землі мелі іншыя С. 25—26..
Агулам, вядома пяць варыянтаў С. 144. сярэдневяковай «Пагоні»:
Класічная — у чырвоным полі збройны рыцар на белым кані, дзясніцаю ўздымае голы меч над галавой, на левым плячы шчыт з падвойным залатым крыжам. Конь накрыты трохканцовай гунькай. На найбольш старажытных каляровых малюнках конская збруя і тарча рыцара — блакітныя. «Руская Пагоня» — такі самы яздок, але ва ўзнятай руцэ дзіда, якую ён рыхтуецца кінуць або нанесці ўдар. «Голая Пагоня» — без засцерагальнага ўзбраення: яздок на кані без сядла, узнімае над галавою меч. Іканаграфія такога варыянта не сустракаецца, але вядома падобная версія XVII ст. з герба Маскоўскай дзяржавы. «Малая Пагоня» — на шчыце толькі адна з асноўных дэталей герба — збройная рука з голым мячом. Колер поля чырвоны або залаты. Ёсць дзве адрозныя версіі «Малой Пагоні». «Татарская Пагоня» — у зялёным полі яздок, які адстрэльваецца з лука ад пераследнікаў.
З мінімальнымі стылістычнымі зменамі «Пагоня» была дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага і часткай герба Рэчы Паспалітай да 1795 года, калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскае імперыі.
У Расійскай імперыі
Яшчэ па захопе ўсходняй часткі Вялікага Княства Літоўскага Расійскай імперыяй (1772) царскі ўрад пастанавіў стварыць Палявы гусарскі беларускі полк. У 1775 годзе ён быў укамплектаваны выхадцамі з Беларускай губерні. Гэты полк атрымаў у наступным годзе ўласны штандар з гербам, дзе шчыт падзелены на два полі: у верхнім, залатым, выява чорнага двухгаловага арла, а ў «дольнай чырвонай частцы выява Літоўскага ўзброенага ездака на белым кані з уздзетай шабляй». Прыкладна ў той жа час (1770-я) утварыўся і Полацкі Мушкецёрскі полк. Ён атрымаў у якасці герба на баявы сцяг рассечаны шчыт: у правым залатым полі выява палавіны чорнага расійскага арла, у левай, чырвонай, — «Пагоня». Згодна з указам ад 19 верасня 1827 году «Пагоняй» упрыгожваліся сцягі лейб-гвардыі Гарадзенскага гусарскага палка.
Герб «Пагоня» знайшоў сваё адлюстраванне не толькі на штандарах вайсковых частак, што фарміраваліся з ураджэнцаў Беларусі, але і на гербах «беларускіх» (Полацкае намесніцтва, Магілёўскае намесніцтва, Віцебская губерня) ды «літоўскіх» (Гродзенская губерня і Віленская губерня) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расійскай імперыі.
Апроч таго, былы агульнадзяржаўны сімвал увайшоў у склад гербаў шэрага ўсходніх беларускіх гарадоў (Віцебск, Веліж, Гарадок, Дзвінск, Дрыса, Лепель, Магілёў, Невель, Полацк, Себеж, Сураж, Чэрыкаў). У кожным з нададзеных расійскімі ўладамі гербаў шчыт падзяляўся на дзве часткі: у верхняй, па геральдычных паняццях «пануючай», размяшчаўся двухгаловы арол, а ў дольнай, «падпарадкаванай» — «Пагоня».
У канцы 1850-х гадоў «Пагоню» змясцілі на дзяржаўным гербе Расійскай імперыі як сімвал былых зямель Вялікага Княства Літоўскага.
У час паўстання 1863—1864 гадоў герб «Пагоня» ў спалучэнні з польскім «Арлом Белым» зрабіўся сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы за дэмакратычную перабудову грамадства. Кіраўнік задушэннем паўстання Мураўёў-вешальнік аддаў распараджэнне аб забароне нашэння жалобных і рэвалюцыйных знакаў — чорных шапак з белымі султанамі, спражак з аб’яднаным гербам Польшчы і Літвы.
Такім чынам, герб «Пагоня» ў XIX ст. з аднаго боку быў афіцыйным сімвалам, а з іншага — неафіцыйным, рэвалюцыйна-дэмакратычным. Але ва ўсіх выпадках яго атаяснялі з пэўнай тэрыторыяй — тэрыторыяй сучаснай Беларусі С. 36..
Найноўшы час
У пачатку XX ст. герб «Пагоня» актыўна выкарыстоўваўся беларускім нацыянальным рухам. Ідэю вяртання да гістарычнага дзяржаўнага сімвала ў паэтычнай форме выказаў Максім Багдановіч, які ўвосень 1916 года напісаў верш «Пагоня».