Паморскія гаворкі — група дыялектаў рускай мовы (паўночна-рускай гаворкі), распаўсюджаныя сярод памораў у былых Архангельскай і паўночных частках Аланецкай і Валагодскай губерняў.

У паморскай гаворцы адчуваецца моцны ўплыў наўгародскіх гаворак, маецца значная колькасць архаізмаў, запазычанняў з фіна-ўгорскіх і скандынаўскіх моў.

Вывучэнне Вывучэннем паморскай гаворкі займаўся І. С. Меркур’еў (1924—2001), прафесар філалогіі, аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Жывая гаворка кольскіх памораў» (выдадзена ў 1979 г., утрымлівала каля 5000 паморскіх слоў і выразаў).

Гл. таксама Старажытнанаўгародскі дыялект

Крыніцы

Спасылкі Базавыя правілы паморскай мовы

Катэгорыя:Рускія дыялекты