А́нтанін Бе́невіц (;  — ) — чэшскі скрыпач, дырыжор і музычны педагог.

Біяграфія Сын немца і чэшкі. У 1852 годзе скончыў Пражскую кансерваторыю па класе Морыца Мільднера. У 1852—1861 гадах — скрыпач пражскага Саслоўнага тэатра, адначасова выступаў у розных еўрапейскіх краінах як саліст. У якасці ансамблевага выканаўцы браў удзел у прэм'еры Фартэпіяннага трыа Бедржыха Сметаны Op. 15 3 снежня 1855 года (з віяланчэлістам Юліусам Гольтэрманам і аўтарам у партыі фартэпіяна); у далейшым іграў першую скрыпку ў струнным квартэце Піксіса, змяніўшы за пультам свайго настаўніка Мільднера. Як дырыжор упершыню выканаў, у прыватнасці, сімфанічныя паэмы Антаніна Дворжака «Вадзянік», «Паўдзённіца» і «Залаты калаўрот» у напаўпрыватным канцэрце 3 чэрвеня 1896 года.

З 1865 года — прафесар Пражскай кансерваторыі, а ў 1882—1901 гадах яе дырэктар; афіцыйны сайт Пражскай кансерваторыі называе перыяд кіраўніцтва Беневіца «залатым часам»Stručná historie Pražské konzervatoře . Ён быў адным з заснавальнікаў Kammermusikverein, чые нацыянальныя ідэалы заахвоцілі Бедржыха Сметану напісаць свой струнны квартэт e-moll «З майго жыцця».

Да вучняў Беневіца належалі найбуйнейшыя чэшскія музыканты мяжы XIX—XX стагоддзяў: Отакар Шэўчык, Франц Легар, Оскар Недбал, Ёзеф Сук, Францішак Ондржычак, Карал Галірж і інш., рускі кампазітар чэшскага паходжання Андрэй Кадлец

Літаратура Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 64. — ISBN 5-85270-033-9

Спасылкі

Біяграфія на сайце Гарадскога музея Усці-над-Орліцы

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Асобы