Сара Каралін Сегер (; нар. 19 сакавіка 1985) — шведская футбалістка, паўабаронца Русенгорд і жаночай зборнай Швецыі па футболе. У 2009 і 2019 гадах стала найлепшай шведскай футбалісткай.
Кар’ера
Клубная
Сегер з 2005 па 2009 гады выступала ў складзе футбольнага клуба «Лінчэпінг». У клубе футбалістка стала капітанам каманды. За ўсе сезоны, праведзеныя Сегер у камандзе, «Лінчэпінг» не апускаўся ніжэй за чацвёртае месца ў «Дамалсвенскане». Найлепшымі вынікамі клуба сталі чэмпіёнства ў сезоне 2009 года і другое месца ў сезоне 2008 годаDamallsvenskan/Historik.
У снежні 2009 года Сегер падпісала трохгадовы кантракт з амерыканскім клубам «Філадэльфія Індэпендэнс». Яе першы сезон у складзе новай каманды стартаваў у красавіку 2010 года. У 2011 годзе Сегер перайшла ў іншы амерыканскі клуб «Вестэрн Нью-Ёрк Флэш».
У гэтым жа годзе футбалістка вяртаецца ў Швецыю — пераходзіць у склад клуба «Мальмё». У 2012 годзе перайшла ў ФК «Цюрэсо».
Сегер ажыццявіла свой пераход у французскі ПСЖ у чэрвені 2014 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Гэты трансфер ажыццявіўся пасля таго, калі «Цюрэсо» пакінуў вышэйшую лігу і вызваліў ўсіх сваіх гульцоў.
2 ліпеня 2016 года французскі Ліён абвясціў аб падпісанні Сегер . З ім Сегер у сезоне 2016/17 выйграла Жаночы дывізіён 1, жаночы Кубак Францыі і Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын .
У 2017 годзе Сегер вярнулася ў Швецыю, далучыўшыся да Русенгорд ў лізе Дамалсвенскане.
У зборнай У 2016 годзе ў складзе зборнай Швецыі стала срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.
Дасягненні
Індывідуальныя Лепшая футбалістка Швецыі: 2008/09, 2018/19.
Лінчэпінг Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2009. Кубак Швецыі: чэмпіён 2006, 2008, 2009. Суперкубак Швецыі: чэмпіён 2009.
Уэстэрн Нью-Ёрк Флэш Чэмпіянат ЗША: чэмпіён 2011.
Мальмё Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2011. Суперкубак Швецыі: чэмпіён 2011.
Цюрэсо Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2012.
Ліён Чэмпіянат Францыі: чэмпіён 2016/2017. Кубак Францыі: чэмпіён 2017. Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын: чэмпіён 2016/2017.
Зборная Швецыі Чэмпіянат свету: бронзавы прызёр (Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2011), (Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2019) Летнія Алімпійскія гульні: срэбраны прызёр Летнія Алімпійскія гульні 2016.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Швецыі па футболе