Генадзь Ільіч Лазюк (, Мінск — ) — беларускі генетык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986) і Расійскай акадэміі медыцынскіх навук Члены-корреспонденты РАМН СНГ, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (2014)Профіль Г.І. Лазюка на сайце Расійскай акадэміі навук, доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Ганаровы член Універсітэта г. Сан-Паўлу (Бразілія, 2001) і ўніверсітэта г. Хірасіма (Японія, 2002).
Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950).
З 1950 года судова-медыцынскі эксперт Палескага абласнога бюро судова-медыцынскай экспертызы, з 1952 года загадчык паталагаанатамічнага аддзялення абласной бальніцы. З 1957 года санітарны ўрач Аблспажыўсаюза, у 1959—1967 гадах загадчык паталагаанатамічнага аддзялення Дарожнай бальніцы.
У 1967—1981 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі ЦНДЛ Мінскага медыцынскага інстытута. У 1981—1988 гадах дырэктар філіяла Інстытута медыцынскай генетыкі АМН СССР. З 1988 года дырэктар НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэтаЛАЗЮК Генадзій Ільіч. Памёр 8 кастрычніка 2021 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні звязаны з вывучэннем генетыкі, фенатыпічнага праяўлення праяўленне і дыягностыкі храмасомных сіндромаў, сіндромаў недахопа развіцця нехрамасомнай этыялогіі, эпідэміялогіі недахопа развіцця, а таксама з арганізацыяй сістэмы генетычнага маніторынгу ў Беларусі. У апошнія гады асноўныя даследаванні прысвечаны высвятленню генетычных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і метадам прафілактыкі спадчыннай паталогіі. Прапанаваў арыгінальны падыход комплекснага клініка-марфалагічнага даследавання, які дазваляе вызначыць колькасны ўклад генетычных і знешніх фактараў у паходжанні парушэнняў эмбрыянальнага развіцця ў чалавека. Пад яго кіраўніцтвам устаноўлена генетычная структура шэрагу монамутантных формаў сіндромаў, выдзелена 7 невядомых раней. Пры яго ўдзеле ў 1960-х створана медыка-генетычная служба Беларусі.
Аўтар больш за 320 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій.
Бібліяграфія Тератология человека. М., 1979. Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. М., 1983. Врожденные пороки развития // Общая патология человека: рук. для врачей: в 2 т. 2-е изд., перераб. и доп. М.: Медицина, 1990. Т. 2. С. 149—196. Болезни плода, новорожденного и ребенка. Мн., 1991 (в соавт.).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Профіль Г. І. Лазюка на сайце НАН Беларусі Профіль Г. І. Лазюка на сайце Расійскай акадэміі навук Академик Лазюк: Для меня Минск не столица, а город детства Генадзь Ільіч Лазюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі