Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 6 лістапада 1932 годаDieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, С. 762 . Нацысцкая партыя скараціла долю сваіх галасоў на чатыры працэнтныя пункты, у той час, як Камуністычная партыя Германіі і нацыянальна-кансерватыўная Нямецкая нацыянальная народная партыя павялічылі свае галасы. Вынікі сталі вялікім расчараваннем для нацыстаў, якія страцілі 34 месцы і не змаглі сфармаваць кааліцыйны ўрад у Рэйхстагу.
Былы канцлер Франц фон Папен, член каталіцкай партыі Цэнтра, кіраваў дзяржавай без падтрымкі парламента, абапіраючыся на заканадаўчыя ўказы, абвешчаныя прэзідэнтам Паўлем фон Гіндэнбургам паводле артыкула 48 Веймарскай канстытуцыі. Аднак 12 верасня 1932 года Папен быў вымушаны папрасіць Гіндэнбурга распусціць парламент, каб папярэдзіць прыняцце Камуністычнай партыяй недаверу ўраду, які, як чакалася, будзе прыняты, бо нацысты таксама павінны былі падтрымаць яго з-за іх жадання правесці новыя выбары.
Пасля выбараў Папен заклікаў Гіндэнбурга працягваць кіраваць паводле надзвычайнага дэкрэту. Аднак 3 снежня Папена змяніў міністр абароны Курт фон Шлейхер, які правёў перамовы з левым крылом нацысцкай партыі на чале з Грэгарам Штрасерам у спробе пошуку стратэгіі «трэцяй пазіцыі». Планы пацярпелі няўдачу, калі Гітлер пазбавіў правоў Штрасэра і звярнуўся да Папена для перамоваў аб кааліцыі. Папен атрымаў згоду Гіндэнбурга на фарміраванне гітлераўскага кабінета міністраў 30 студзеня 1933 года.
Выбары былі апошнімі свабоднымі і справядлівымі агульнагерманскімі выбарамі да захопу ўлады нацыстамі 30 студзеня 1933 года, паколькі выбары ў сакавіку 1933 года былі масава падаўлены, асабліва пацярпелі палітыкі Камуністычнай і Сацыял-дэмакратычнай партыі. Наступныя свабодныя выбары былі праведзены толькі ў 1949 годзе у Заходняй Германіі і ў 1946 годзе ва Усходняй Германіі. Наступныя агульнанямецкія свабодныя выбары адбыліся ў снежні 1990 года пасля ўз’яднання Германіі.
Вынікі ПартыяГаласоў%МесцаўВыбары 6 лістапада 193211 737 02133.091967 247 90120.431215 980 23916.861004 230 54511.93702 959 0538.34511 094 5973.0920660 8891.8611403 6661.145336 4470.952149 0260.423105 2200.32110 3090.31163 9660.18160 0620.171Іншыя331 8470.910Несапраўдных галасоў287 4710.80Усяго35 758 259100584Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка44 374 08580.58Крыніца: Nohlen & Stöver, Gonschior.de
Катэгорыя:Лістапад 1932 года Катэгорыя:1932 год у Германіі Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:Падзеі 6 лістапада Катэгорыя:Выбары 1932 года