Алег Віктаравіч Чарнышоў (нар. ) — навуковы даследчык у сферы дызайну, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Сябра Грамадскага аб’яднання Беларускі саюз дызайнераў.
Біяграфія У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў В. І. Гусева, І. Я. Герасіменка. У 1984—1990 гг. працаваў заведуючым кафедры дызайна БДТМІ. З 1987 г. сябра Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве і працуе ў Мінску.
Навукова-даследчая дзейнасць Займаецца навукова-даследчай і пелагагічнай дзейнасцю па наступных спецыялізацыях: навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя, мастацка-кампазіцыйныя праблемы дызайн-дзейнасці і пытанні развіцця праектна-творчага мыслення спецыялістаў у галіне канцэптуальнага дызайну.
Мае больш за 80 навуковых публікацый і тэарэтычных распрацовак у галіне тэорыі, метадалогіі і методыкі дызайн-адукацыі, а таксама 10 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі .
Публікацыі «Некаторыя асаблівасці дызайн-дзейнасці і падрыхтоўка кадраў». — Працы Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, М., 1976. «Bilden gegen Leitbilaen». — Fom+Zwech, DDR, 1981, у суаўтарстве. «Канцэпцыя ўзаемадзеяння і метадалагічныя праблемы дызайну». -Аўтарэферат на атрыманне вучонай ступені к.ф.н. «Праблемы агульнамастацкай падрыхтоўкі студэнтаў кафедры прамысловага мастацтва». — Мн., 1983.
Асноўныя навуковыя працы Вучэбна-метадычны дапаможнік «Фармальная кампазіцыя. Творчы практыкум» — Мн., «Харвест», 1999. Прынцыпы пабудовы ўступнага іспыту па дызайне. — Мн., ЕГУ, 2001. Канцэптуальны дызайн: вопыт распрацоўкі базавай мадэлі і вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў у Рэспубліцы Беларусь. — Мн., ЕГУ, 2004. Дызайн-адукацыя: новая мадэль прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў. — Мн., «Прапілеі», 2006. Творчасць: уступны экзамен для абітурыентаў, якія паступаюць вучыцца па спецыяльнасці «Дызайн». — Мн., БДУ, 2008. Кампазіцыя: творчы практыкум. — Мн., «Беларусь», 2012, 2013.
Зборнікі вершаў Аўтабіяграфія пачуццяў. — Мн., «Прапілеі», 2010. Адлюстраванні. — Мн., «Прапілеі» 2011. Адлюстраванні-2. — Мн., Выдавец А. Н. Вараксіна, 2015.
Катэгорыя:Даследчыкі дызайну Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў