Ры́у-Бра́нку ( — «белая рака») — рака ў Бразіліі, левы прыток ракі Рыу-Негру (басейн Амазонкі).
Даўжыня ракі 775 км (ад вытоку ракі Урарыкуэра — 1300 км). Плошча вадазбору каля 195 000 км². Сярэдні расход вады каля 5400 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 170 км³. Вытокі Рыу-Бранку знаходзяцца на схілах гор Сера-Парыма і Сера-Пакарайма. Утвараецца зліццём рэк Урарыкуэра і Такуту. Працякае па Гвіянскаму нагор’ю і Амазонскай нізіне. Паводкі адбываюцца ў летні перыяд.
Асноўныя прытокі: Катрымані, Шэрыўйны (правыя); Анауа, Тапера (левыя).
Рака суднаходная да горада Каракараі, у час высокай вады — да Боа-Віста.
Літаратура
Спасылкі Sistema del Río Amazonas // Food and Agriculture Organization (FAO) Map of the Branco or Parimé River and of the Caratirimani Uararicapará Majari, Tacutú and Mahú Rivers // World Digital Library
Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Басейн Амазонкі