Джэсіка Элен Корніш (; нар. , Рэдбрыдж, ), вядомая як Джэсі Джэй (Jessie J) — брытанская спявачка і аўтар песень.

Пасля банкруцтва лэйбла Gut Records ў самым пачатку кар’еры спявачка доўгі час мела выдавецкі кантракт з Sony/ATV Music, пачала пісаць песні для Крыса Браўна, Майлі Сайрус і іншых выканаўцаў. Затым яна падпісала кантракт з лэйблам Universal Republic, на якім выпусціла дэбютны сінгл «Do It Like a Dude». У пачатку 2011 года, узначаліўшы чарты двух дзясяткаў краін свету, уключаючы чарты Вялікабрытаніі, Францыі, Ірландыі і Новай Зеландыі, з песняй «Price Tag», яна выпусціла свой дэбютны альбом «Who You Are», які трапіў з другога радка ў альбомным чарце Вялікабрытаніі. Іншымі рэлізамі з альбома, былі песні «Nobody’s Perfect», «Who’s Laughing Now» і «Who You Are», якія ўвайшлі ў топ-20 брытанскага сінглавага чарта. Выпуск пятага сінгла, «Domino», стаў другім паспяховым сусветным рэлізам. Песня дасягнула шостага радка ў чарце Billboard Hot 100 і ўзначаліла чарт Вялікабрытаніі. Сёмым і апошнім сінглам з альбома «Who You Are», стала песня «LaserLight», гэта шосты сінгл які ўвайшоў у топ-10 чарта Вялікабрытаніі для Джэсі Джэй. Такім чынам, Джэсі Джэй стала першай брытанскай спявачкай з 6-ю сінгламі з аднаго альбома, якія трапілі ў топ-10 аўтарытэтнага чарта.

Другі студыйны альбом, «Alive», быў выпушчаны 23 верасня 2013 года і ўвайшоў у топ-5 альбомнага чарта Вялікабрытаніі. Акрамя сваёй музычнай кар’еры, Джэсі паспрабавала сябе ў ролі настаўніка ў тэлевізійным шоу The Voice UK у сезонах 2012 і 2013 года і The Voice Australia у сезонах 2015 і 2016 года.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Who You Are (2011) Alive (2013) Sweet Talker (2014) R.O.S.E. (2018) This Christmas Day (2018) Don't Tease Me with a Good Time (2025)

Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Поп-музыканты Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы