Іван Іванавіч Ядэшка () — беларускі баскетбаліст, чэмпіён гульняў XX Алімпіяды ў Мюнхене (1972), бронзавы прызёр Гульняў XXI Алімпіяды ў Манрэалі (1976), чэмпіён свету (Пуэрта-Рыка, 1974), двухразовы чэмпіён Еўропы (Германія, 1971; Італія, 1979), шматразовы чэмпіён СССР (1971—1974, 1976, 1977, 1979, 1980). Заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер СССР, Заслужаны трэнер Расіі.

Біяграфія Нарадзіўся 25 сакавіка 1945 года ў в. Сцяцкі Гродзенскага раёна.

Пачынаў з бокса, але яго высокі рост прыцягнуў увагу дзіцячага баскетбольнага трэнера Анатоля Марцінкевіча, які запрасіў яго ў сваю секцыю. Пазней заняткі з падлеткам працягнуў Якаў Фруман. Пазней пераехаў у Мінск, выступаў у 1960 гадах за каманду «Спартак», пазней — за баскетбольную каманду Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У 1970 годзе быў мабілізаваны ў войска і пачаў выступаць за клуб ЦСКА (Масква) пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Гомельскага. У складзе ЦСКА спартсмен стаў васьміразовым чэмпіёнам СССР.

У 1970 годзе зборную каманду СССР па баскетболу ўзначаліў трэнер-наватар Уладзімір Кандрашын. Разам з гэтым трэнерам савецкая зборная выйграла залатыя медалі Універсіяды 1970 года, залатыя медалі чэмпіянату Еўропы 1971 года і ў якасці аднаго з фаварытаў падышла да Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Мюнхене.

На летніх Алімпійскіх гульнях у 1976 года ў Манрэалі стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды-1976.

Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры перайшоў на трэнерскую пасаду. У часы яго кіраўніцтва камандай ЦСКА, у 1992 годзе стала чэмпіёнам Расіі. У 1993 годзе працаваў галоўным трэнерам ліванскага клуба «Спортынг», які стаў чэмпіёнам краіны. З 1998 па 2000 год узначальваў юніёрскую зборную Расіі. Быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай РасііЯдэшка Іван Іванавіч.

Памёр 30 ліпеня 2026 года.

Цікавыя факты У сем гадоў будучы алімпіец, чэмпіён свету і Еўропы няўдала ўпаў з плота. Пералом быў настолькі складаным, што левую руку хлопчыка хацелі ампутаваць. Тады яго маці Ганна Вікенцьеўна пайшла да галоўнага хірурга занёманскай бальніцы Івана Нічыпарука. І пасля некалькіх аперацый рука Івана Ядэшкі зрасласяПод крылом ангела .

Ушанаванне памяці З 1991 года ў Мінску праходзіць баскетбольны турнір дзіцячых каманд на прызы алімпійскага чэмпіёна Івана Ядэшкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць» Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі РТІ