Сты́вен Хе́ндры (; ) — шатландскi былы прафесiйны гулец у снукер. Былы лідар сусветнага рэйтынгу. Сяміразовы чэмпіён свету (1990, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1999), пяціразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1989, 1990, 1994, 1995, 1996), шасціразовы пераможца Мастэрс (1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны.

У 1985 Хендры стаў самым маладым прафесійным снукерыстам: яму было ўсяго 15 гадоў. У 21 год ён стаў самым маладым чэмпіёнам свету ў гісторыі. Стывен Хендры з’яўляецца сяміразовым чэмпiёнам свету (1990, 1992—1996, 1999), пяціразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі (1989-1990, 1994-1996) і шасціразовым пераможцам турніру Мастэрс (1989-1993, 1996). Апроч таго, Хендры з’яўляецца рэкардсменам па агульнай колькасці рэйтынгавых перамог — 36 турніраў. Уладальнiк мноства іншых рэкордаў, кавалер Ордэна Брытанскай Iмперыi.

Хендры займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу на працягу васьмі сезонаў запар (1990—1998), а таксама зноў стаў першым у сезоне 2006/2007. Ён займае другі радок у спісе гульцоў, якія зрабілі найбольшую колькасць соценных серый у гісторыі (775 серый), а таксама другі радок па колькасці максімальных серый (11 максімумаў), саступаючы па абодвум паказчыкам толькі Роні О’Салівану. Апроч таго, Стывен Хендры зарабіў за сваю прафесійную кар’еру больш любога іншага гульца — больш за £8,5 мільёнаў.

У маі 2012 года Хендры зрабіў заяву аб завяршэнні сваёй кар’еры пасля паражэння ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету ад Стывена Магуайра — 2:13. У пачатку сезона 2014/2015 атрымаў запрашальную карту і мае права прымаць удзел на прафесійных снукерных турнірах.

Спасылкі

Статыстыка Стывена Хендры на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Шатландыі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па снукеры Катэгорыя:Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Мастэрс (снукер)