HYDAC International — нямецкае вытворчае прадрыемства гідраўлічнага і фільтрацыйнага абсталявання. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Зульцбах (Саар).
Вытворчыя магутнасці і філіялы
Прадпрыемства заснавана ў 1963 годзе і налічвае каля 6.000 працаўнікоў ва ўсіх краінах свету. Вытворчыя магутнасці знаходзяцца ў Зульцбаху (Заар), Геттэлборн, Ньюкірхэн, Саарбрукен і Дудвайлер. Прадпрыемства налічвае ў сваім распараджэнні 10 офісаў у Германіі, каля 40 філіялаў за мяжой і глабальную сетку збыта тавараў болей чым з 500 партнёрамі. Часткова размешчаны ўласная вытворчасць і аддзелы сэрвісу і збыту на рынках Азіі ў Індыі (1994), Сінгапуры (1995), Кітаі (1996), Японіі (1998), Паўднёвай Карэі (1999), Малайзіі (1999).
Падраздзяленні
Падраздзяленні арганізацыі ствараліся альбо як спецыялізаваныя па вытворчасці азначанага віда прадукцыі часткі HYDAC International (назва пачынаецца з HYDAC), альбо станавіліся часткай кампаніі ў выніку зліцця (HYDROSAAR, NORDHYDRAULIC AB і QHP):
Германія HYDAC Filter Systems GmbH, сістэмы абязводжвання і абсталяванне для анализу вадкасці; HYDROSAAR GmbH, гідраўлічнае абсталяванне для горнай прамысловасці; HYDAC System GmbH, гідраўлічныя агрэгаты і ўстаноўкі; HYDAC Accessories GmbH, мацаванні і прыналежнасці; HYDAC Cooling GmbH, сістэмы ахалоджвання; HYDAC Technology GmbH, гідраўлічныя акумулятары; HYDAC Electronic GmbH, электроніка і праграмнае забеспячэнне; 2008 год — HYDAC і TTControl аб’явілі аб стратэгічным партнерстве
HYDAC Filtertechnik GmbH, фільтры і фільтравальныя элементы; HYDAC Service GmbH, сэрвіс, мантаж і дыагностыка; HYDAC Fluidtechnik GmbH, кампактная гідраўліка.
Швецыя
NordHydraulic AB, гідраўлічнае абсталяванне.
Вялікабрытанія
Quality Hydraulic Power Ltd (QHP), гідраўлічнае абсталяванне.
Даччыныя кампаніі
Польшча HYDAC Sp. z o.o. Заснавана ў 1992 годзе. Першапачаткова офіс знаходзіўся ў Вроцлаве. У 2001 годзе HYDAC Sp. z o.o. адчыняе прадстаўніцтва ў Маскве, Кіеве і Мінску. У 2004 годзе замест прадстаўніцтва ў Расіі ствараецца даччынае прадпрыемства ХЮДАК Інтэрнэшнл, якое мае статус Паўнамоцнага Прадстаўніка кампаніі HYDAC на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У тым жа годзе ў Мікалаве збудаваны ўласныя вытворчыя комплексы для стварэння гідраўлічных станцый і галоўны офіс HYDAC Sp. z o.o.
Сертыфікаты ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001
Крыніцы
Катэгорыя:Кампаніі Германіі