Вялі́кая Сваро́тва (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 47 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда, на рацэ Сваротва.
Гісторыя
У XIX—XX стагоддзях населены пункт вядомы як сяло Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1823 годзе тут была пабудавана з цэглы і каменю праваслаўная Троіцкая царква, якую наведвала каля 1500 прыхаджан (1879). У 1879 годзе царкве належала каля 90 дзес. зямлі, у тым ліку ворыва 46 дзес. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа.
У пачатку XX стагоддзя сяло, прыкладна 50 двароў, больш за 300 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Сваротва: 2 двары, каля 40 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва 21 двор, 240 жыхароў (1886) 458 жыхароў (1939) 280 жыхароў (1959) 232 жыхары (1970) 48 гаспадарак, 117 жыхары (2005)
Славутасці
Свята-Троіцкая царква (1823) — Сядзіба Незабытоўскіх (XIX ст.) Помнік нямецкім салдатам Першай сусветнай вайны, у паўночнай частцы вёскі, каля дарогі ад сядзібы да царквы
Страчаная спадчына Палац Незабытоўскіх (XIX ст.)
Літаратура
Спасылкі
Вялікая Сваротва. Сляды спадчыны.
http://www.zwoje-scrolls.com/zwoje44/text22p.htm
Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна