Вялі́кія Пурне́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 39 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, на р. Сваротва.
Назва З элементам Purn- літоўскі тапонім Purnuškės.
Гісторыя У 1909 годзе вёска і маёнтак Пурневічы ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета, адчынена народнае вучылішча.
Насельніцтва 52 двары, 294 жыхары (1909) 160 жыхароў (1959) 164 жыхары (1970) 41 двор, 59 жыхароў (1998) 24 гаспадаркі, 44 жыхары (2005)
Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Замак — Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 1 км на поўдзень ад вёскі, з правага боку дарогі на в. Душкаўцы, на левым беразе р. Сваротва —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна