Lincoln Navigator — гэта пазадарожнікі, што вырабляюцца кампаніяй Lincoln з 1998 года. Пабудаваны на агульнай базе з Ford Expedition.

Navigator І (1998—2002) thumb|Lincoln Navigator І

Тэхнічныя характарыстыкі Даўжыня, мм 5202 Шырыня, мм 2029 Вышыня, мм 1948 Колавая база, мм 3025 Дарожны прасвет, мм 220 Падрыхтаваная маса, кг 2523 Поўная маса, кг 3340 Рухавік бензінавы, V8, з размеркаваным упырскам паліва, размешчаны спераду, падоўжна Аб’ём, см³ 5403 Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм: 90,2 х 105,7 Ступень сціску 9,0 Магутнасць пры аб/хв 174 кВт (230 к.с.) пры 4250 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 441 Н·м пры 3000 аб / хв Каробка перадач 4-ступеньчатая, аўтаматычная Пярэдняя падвеска тарсіённая на нероўнаплечых рычагах, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці Задняя падвеска шматрычажная, з пнеўматычнымі пругкімі элементамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці Шыны 245/75 R16 Макс. хуткасць, км/г 190 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша 18,1 / 13,8

Navigator ІІ (2002—2006) thumb|Lincoln Navigator ІІ Другое пакаленне з’явілася ў 2002 годзе. Аўтамабілі абсталёўваліся 5,4-літровым рухавіком V8 Lincoln InTech і 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач 4R100.

Акрамя прывада на заднія колы, прапаноўваўся поўны, з падключэннем пярэдніх колаў — пярэднія колы аўтаматычна падключаюцца з дапамогай муфты з электронным кіраваннем, а ў гразі або на снезе магчыма было задзейнічаць адзін з двух паўнапрывадных рэжымаў (звычайны або з уключанай паніжальнай перадачай).

У пярэдняй падвесцы Навігатара другога пакалення замест тарсіёнаў — пнеўмаспружыны і газанапоўненыя амартызатары. Пярэдняя падвеска — незалежная, пнеўматычная, на падвойных папярочных рычагах, са стабілізатарам. Задняя — незалежная, пнеўматычная, на папярочных рычагах, са стабілізатарам.

Тэхнічныя характарыстыкі Даўжыня, мм 5232 Шырыня, мм 2037 Вышыня, мм 1976 Колавая база, мм 3017 Каляіна спераду / ззаду, мм 1702 / 1704 Дарожны прасвет, мм 218 Падрыхтаваная маса, кг 2720 Поўная маса, кг 3765 Шыны 275/65 R18 Рухавік бензінавы, V8, з размеркаваным упырскам паліва, размешчаны спераду, падоўжна Аб’ём, см³ 5403 Ступень сціску 9,5 Магутнасць пры аб/хв 224 кВт (304 к.с.) пры 5000 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 481 Н·м пры 2750 аб / хв Каробка перадач 4-ступеньчатая, аўтаматычная Макс. хуткасць, км/г 190 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,3 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша 19,6 / 14,7

У 2005 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны і атрымаў 5,4-літровы рухавік Ford Triton і 6-ступеньчатую каробку ZF 6HP26Lincoln Navigator II: брать можно, но осознанно // abw.by .

Navigator ІІI (2007—2017) thumb|200px|Lincoln Navigator ІІI (2007—2014)

2014—2017 thumb|200px|Lincoln Navigator ІII (2014—2017) У 2014 годзе пазадарожнік быў абноўлены. Прэм’ера адбылася на аўтасалоне ў ЧыкагаLincoln Navigator: модернизация о шести цилиндрах // abw.by .

Абноўлены аўтамабіль атрымаў новы 3,5-літровы V6 EcoBoost з турбанаддзіманнем і непасрэдным упырскам паліва (375 к.с., 584 Нм).

У ходзе апошніх абнаўленняў 2015 года гэты аўтамабіль атрымаў змены ўнутраных і вонкавых элементаў, а таксама новы турбіраваны рухавік, які забяспечвае вялікую прадукцыйнасць з меншымі выдаткамі. Lincoln Navigator прадстаўлены ў двух варыянтах — са стандартнай і павялічанай колавай базай.

У стандартную камплектацыю Lincoln Navigator уваходзіць: чатырохзонавы клімат-кантроль, сістэма MyLincoln Touch, апошняя версія інфармацыйна-забаўляльнай сістэмы Sync 3 з 8-цалёвым сэнсарным экранам, навігацыяй, галасавым кіраваннем і ўдасканаленай аўдыясістэмай з 14-ю дынамікамі. Таксама, усе мадэлі абсталяваныя святлодыёднай падсветкай датчыкаў прыборнай панэлі. Паўнапрывадныя мадэлі дадаткова ўключаюць сістэму дапамогі пры ўздыме і спуску са схілу.Как мы тестировали Lincoln Navigator 2016

Navigator IV (2017—) thumb|left|200px|Lincoln Navigator Concept. Аўтасалон у Лос-Анджэлесе, 2016 У 2016 годзе быў прадстаўлены Lincoln Navigator Concept — прататып Navigator’а чацвёртага пакалення — з пад’ёмнымі дзвярыма і раскладнымі прыступкамі па баках.

thumb|Lincoln Navigator IV У красавіку 2017 года была прадстаўленая серыйная версія мадэлі чацвёртага пакаленняВ Америке показан новый Lincoln Navigator // abw.by . Прэм’ера адбылася на мотаршоу ў Нью-Ёрку. Аўтамабіль пабудаваны на новай платформе і мае цалкам алюмініевы кузаў. Сілавы агрэгат — мадэрнізаваны 3,5-літровы V6 рухавік EcoBoost магутнасцю 450 к.с. агрэгатаваны з 10-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.

На мадыфікацыі Extended колавая база павялічана на 25 см, даўжыня кузава — на 30 см і дасягае 5,64 мВнедорожник Lincoln Navigator получил удлиненную на 30 сантиметров модификацию // abw.by . Аб’ём багажнага аддзялення за трэцім радам сядзенняў амаль 425 л. Версія таксама атрымала 22-цалёвыя колавыя дыскі замест 20-цалёвых у базавай мадэлі.

Продажы Год Продажы ў ЗША 1997 26 834 1998 43 859 1999 39 250 2000 37 923 2001 31 759 2002 30 613 2003 38 742 2004 36 398 2005 25 844 2006 23 947 2007 24 050 2008 14 836 2009 8 057 2010https://web.archive.org/web/20110124044733/http://media.ford.com/images/10031/Dec10sales.pdf 8 245 2011https://web.archive.org/web/20120131003153/http://media.ford.com/images/10031/Dec11sales.pdf 8 018 2012 8 371 2013 8 613 2014 10 433 2015 11 964 2016 10 421 2017 10 523 2018 17 839 2019 18 656 2020 15 252 2021 15 631 2022 13 206 2023 17 549

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Introducing the all-new 2018 Lincoln Navigator // lincoln.com

Navigator Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1997 Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2020-х