Застары́нне (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Гісторыя На паўднёвы ўсход ад вёскі каля могілак археолагамі былі знойдзены рэшткі гарадзішча з валамі і равамі (мясцовая назва — «Гарадок»). Пляцоўка авальнаяАрхеологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, c. — С. 13—14..

У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр Застарынскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ноччу 2 мая 1943 года партызаны атрада імя А. Суворава арганізавалі ўрачысты сход жыхароў Застарыння, прысвечаны святу 1 мая. Пра гэта стала вядома гітлераўцам. Раніцой 2 мая ў вёску ўварваліся карнікі, якія спалілі 108 двароў і загубілі 387 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.

Інфраструктура Магазін Аддзяленне сувязі Сярэдняя школа Бібліятэка Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва 74 двары, 402 жыхыры (1909) 42 дамы, 260 жыхароў (1921) 115 гаспадарак, 412 жыхароў (1940) 392 жыхары (1959) 78 двароў, 315 жыхароў (1998) 117 гаспадарак, 304 жыхары (2005)

Памятныя мясціны Брацкая магіла партызан, магіла ахвяр фашызму

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі