Дабрапо́ль (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя маёнтак Дабропаль у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, каля 90 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Люшнеўскай гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Маўчадскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)..
Насельніцтва 8 дамоў, 53 жыхары (1921) 114 жыхароў (1959) 144 жыхары (1970) 23 двары, 87 жыхароў (1998) 36 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна