Галы́нка (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 239 км ад Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
Гісторыя Вёска Галынка (Holynia) ёсць у спісе вёсак прыходу ўніяцкай царквы Пачапава за 1680 год.«Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Бурдыкоўшчына, праваслаўны прыход Пачапава.
Паводле перапісу 1959 года існавалі 2 вёскі — Вялікая Галынка і Малая Галынка, якія разам налічвалі 259 жыхароў. Пазней яны зліліся ў адну вёску Галынка.
Насельніцтва 21 двор, 143 жыхары (1909)Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. — 232 с. 48 двароў, 60 жыхароў (1998)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна