Го́левічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь.
Гісторыя Вёска Голевічы (Hoylewicze) ёсць у спіску весак прыходу ўніяцкай царквы Пачапава за 1680 год«Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с..
У пачатку XX стагоддзя вёска ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерніі; 37 двароў, 270 жыхароў.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1998 — 39 двароў, 68 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 54 жыхары, 27 гаспадарак.
Спасылкі
Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна