Ключ 24 十 (піньінь shí) са значэннем «дзесяць» са Спісу 214 ключоў Кансі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 23 ключоў, якія складаюцца з дзвюх рыс.

У слоўніку Кансі налічваецца 55 іерогліфаў з гэтым ключом (з 49 030).

Варыянты значэння Старажытны знак адлюстроўваў бакі і напрамкі: з поўначы на поўдзень (вертыкальная рыса) і з усходу на захад (гарызантальная рыса). Усе напрамкі значылі «дзесяць», у больш шырокім сэнсе «шмат». У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «дзесяць», «дзесяцікратны», «шмат».

Варыянты формы

Прыклады іерогліфаў

У табліцы прыведзены прыкладны спіс іерогліфаў з ключом 十. Дад.рысыПрыклады 0 十 1 卂千 2 𠥼㔹卅卆升午 3 半卌卉 4 㔺㔻卋卍卐𠦄 6 𠦝卑卒卓協单 7 南単 8 𠦩 9 𠦯卙 10 𠦳博 11 𠦹𠦺𠦻㔼 12 𠦿 15 𠧆 16 𠧌𠧍 19 卛

Літаратура

Fazzioli, Edoardo. Chinese calligraphy : from pictograph to ideogram : the history of 214 essential Chinese/Japanese characters (англ.). — New York: Abbeville Press (англ.), 1987. — ISBN 0-89659-774-1. Lunde, Ken. Appendix J: Japanese Character Sets // CJKV Information Processing: Chinese, Japanese, Korean & Vietnamese Computing (англ.). — 2-е выд. — Sebastopol, Calif.: O’Reilly Media, 2009. — ISBN 978-0-596-51447-1.

Спасылкі

Слоўнік Кансі анлайн (кіт.) Слоўнік іерогліфаў з індэксам іерагліфічных ключоў (англ.)

Катэгорыя:Іерагліфічныя ключы