Іван Антонавіч Голуб (нар. , в. Пад’ясенка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне льнаводства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (2010). Акадэмік НАН Беларусі (2017, член-карэспандэнт з 2009).
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (аспірантура, 1989).
Працаваў у калгас «Чырвоны факел» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці і калгас імя В. І. Чапаева Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (з 1974, галоўны аграном); калгас «Чырвоны Кастрычнік» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (1978—1984, старшыня); Эксперыментальная база «Вусце» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і НВА «Колас» (1984—1998, дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара НВА «Колас»); Аршанскі раённы выканаўчы камітэт (1998—1999, старшыня); Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, Аршанскі філіял (1999—2001, прарэктар па навуковай рабоце); Інстытут ільну НАН Беларусі (з 2001, дырэктар)Персональная страница И. А. Голуба.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1996), медаль «За працоўную доблесць», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988) і інш.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: пытанні селекцыі сартоў і распрацоўкі тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі льну-даўгунцу і льну маслічнага.
Бібліяграфія Научные основы формирования высокой урожайности озимых зерновых культур : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Голуб Иван Антонович. — Москва, 1998. Азімае жыта / І. А. Голуб. ― Мінск, 1995.
Літаратура
Голуб Иван Антонович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 82—83. Иван Антонович Голуб : (к 60-летию со дня рождения) / В. П. Самсонов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2011. ― № 1. ― С. 123―124.
Спасылкі Іван Антонавіч Голуб у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання