Васіль Сяргеевіч Нямчынаў (, Пензенская вобласць — , Масква) — вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ. Доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1928).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут у 1917 годзе. У 1928—1948 гадах у Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева (прафесар, загадчык кафедры, адначасова з 1940 года дырэктар). У 1949—1963 гадах старшыня Савета АН СССР па вывучэнні прадукцыйных сіл. З 1953 года акадэмік-сакратар Аддзялення эканамічных, філасофскіх і прававых навук АН СССР, у 1958—1962 гадах член прэзідыума АН СССР.
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ленінскай прэміі (1965), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1939, 1946, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1944), Чырвонай Зоркі (1945)
Навуковая дзейнасць Працы па праблемах тэорыі і практыкі статыстыкі, развіцця прадукцыйных сіл і структуры грамадскай вытворчасці, метадалогіі вывучэння прадукцыйнасці працы і распрацоўцы мадэляў планавай эканомікі.
Аўтар 330 навуковых прац.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
Спасылкі Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» Васіль Сяргеевіч Нямчынаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Падпісалі «ліст трохсот» Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР