Ігна́т Карпо́віч (; 1976, Беласток — ) — польскі пісьменнік беларускага паходжання, празаік, перакладчык літаратуры, лаўрэат Пашпарту «Палітыкі» (2011) за раман «Баладыны і рамансы» (2010).

Біяграфія Першыя гады жыцця правёў у вёсцы Случанка, потым разам з бацькамі пераехаў у Беласток. Скончыў I Агульнаадукацыйны ліцэй імя Адама Міцкевіча ў Беластоку. Навучаўся на Mіжфакультэтных індывідуальных гуманітарных студыях Варшаўскага ўніверсітэта. Займаўся іспаністыкай і афрыканістыкай.

Пісьменнік належаў да беларускай меншасці Польшчы. Яго дзядзька — знакаміты польскі мастак беларускага паходжання Лявон Тарасевіч.

У 2006 годзе выдавецтва «Czarne» выдала яго дэбютны раман «Niehalo», за які Карповіча намінавалі на Пашпарт «Палітыкі». У 2007 годзе з’явіўся яго другі раман «Цуд» (). Раман «Жэсты» () у 2009 годзе стаў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке». У кастрычніку 2010 года коштам Літаратурнага выдавецтва быў выдадзены чарговы раман пад назвай «Баладыны і рамансы» (), які стаў фіналістам літаратурнай ўзнагароды «Ніке» ў 2011 годзе, а таксама прынёс свайму аўтару Пашпарт «Палітыкі» (2010). Раман «Косці» () быў фіналістам літаратурнай ўзнагароды «Ніке» 2014 года, а таксама атрымаў узнагароду чытацкіх сімпатый. Раман «Сонька» () быў фіналістам літаратурнай ўзнагароды «Ніке» 2015 года. Твор перакладзены з польскай на беларускую мову Марыяй Мартысевіч і выпушчаны ў выдавецтве «Логвінаў» у 2018 годзе.

Ігнат Карповіч таксама перакладаў мастацкую літаратуру з англійскай, іспанскай ды амхарскай моў.

Памёр 22 жніўня 2026 года.

Творчасць «Niehalo» (Czarne 2006) «Цуд» () (Czarne 2007) «Новая кветка імператара» () (Нацыянальны выдавецкі інстытут, 2007) «Жэсты» () (Літаратурнае выдавецтва, 2008) «Баладыны і рамансы» () (Літаратурнае выдавецтва, 2010) «Косці» () (Літаратурнае выдавецтва, 2013) «Сонька» () (Літаратурнае выдавецтва, 2014)

Крыніцы

Спасылкі Ісус Такога моста ніхто не знішчыць!

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з іспанскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з амхарскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беластоку Катэгорыя:Памерлі 22 жніўня Катэгорыя:Памерлі ў 2026 годзе