Помнік землякам — помнік у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Пастаўлены на ўшанаванне памяці 17 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя Помнік усталяваны ў 1968 годзе ў горадзе Масты на вуліцы Занёманская ў памяць пра загінуўшых землякоў. Спачатку на пастаменце стаяў бронзавы салдат, пазней была ўсталявана стэла«Ён вёску пакінуў, пайшоў ваяваць…» .

Апісанне У цэнтры кампазіцыі — стэла ў форме салдацкага штыка, вакол якой з абодвух бакоў пастамента размешчаны таблічкі, на якіх пазначаны імёны загінуўшых. Усе элементы кампазіцыі былі абліцаваныя светла-шэрым каменем. Каля помніка — выкладзеная пліткай пляцоўка.

У красавіку 2021 года абеліск быў пафарбаваны ў зялёна-чырвоны колерФотофакт. В Мостах памятник перекрасили в красно-зеленые цвета .

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Мастоў Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Беларусі