Аляксей Арловіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слонім-2017».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Іслач», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Іслаччу» на тры гады. У сезоне 2021 гуляў за дубль, не прыцягваўся да асноўнай каманды.

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом», які ў сакавіку ўзяў абаронцу ў арэнду. Згуляў за «Астравец» толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У чэрвені 2022 года пакінуў клуб і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал». У дзяржынскім клубе гуляў за дубль, не выхадзіў на поле ў асноўнай камандзе. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач», а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам.

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Асіповічаў», дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2024 года перайшоў у «Слонім-2017». У ліпені 2024 года пакінуў каманду, аднак неўзабаве вярнуўся ў склад.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Іслач 5 0 2020 Д1 Іслач 1 0 2021 дубль Іслач 25 0 2022 (1) Д2 Астравец 0 0 2022 (2) дубль Арсенал 15 0 2023 Д2 Асіповічы 25 0

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017