Ян Скібскі (нар. , Чашнікі) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родных Чашніках, у юнацкім узросце трапіў у структуру «Віцебска», з 2019 года пачаў гуляць за дубль клуба. У 2020 годзе замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебска» ў Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з «Мінскам» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У 2021 годзе працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам». У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2023 года стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам.
Міжнародная кар’ера 29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Грузіі (1:4).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Віцебск 4 0 2020 Д1 Віцебск 2 0 2021 Д1 Віцебск 10 0 2022 Д1 Віцебск 29 1 2023 Д2 Віцебск 27 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск