«Зацьменны блюз» — дзявяты студыйны альбом рок-гурта «Крама», які быў выдадзены ў 2021 годзе. Гісторыя стварэння Альбом быў запісаны дзякуючы распачатай музыкантамі гурта ў канцы 2019 года краўдфандзінгавай кампаніі. Адразу пасля сканчэння збору сродкаў распачалася пандэмія COVID-19, потым жнівеньскія падзеі. Усе гэта вымушала адкладваць выхад альбома, але 12 мая 2021 года ён афіцыйна выйшаў на лічбавых пляцоўках.

У падтрымку альбома рэжысёрам Аляксеем Крысай быў зняты афіцыйны відэакліп на песню «Дапіў віно». Прэзентацыя адбылася пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Годна» 5 мая 2021 года. У здымках кліпа паўдзельнічалі , Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.

Спіс кампазіцый

Удзельнікі запіса Ігар Варашкевіч — вакал, гітара, шэйкер Андрэй Краўцэвіч — гітара, бэк-вакал Андрэй Лявончык — клавішнік, бэк-вакал Аляксандр Ванькевіч — бас-гітара Аляксандр Манецкі — барабаны

Спасылкі

Крама - Зацьменны Блюз на BandLink

Катэгорыя:Альбомы 2021 года Катэгорыя:Альбомы «Крамы»