Міжнародная Букераўская прэмія () — міжнародная літаратурная прэмія, створаная ў 2005 годзе як дадатак да Букераўскай прэміі. Прэмія ўручаецца за літаратурны твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі.
Гісторыя Прэмія была заснавана ў 2005 годзе і да 2015 года ўручалася раз у два гады аўтару, які пісаў на любой мове пры наяўнасці англійскага перакладу. Прэмія ўручалася не за твор, а за агульны ўклад аўтара ў міжнародную мастацкую літаратуру. Памер прэміі складаў 60 000 фунтаў стэрлінгаў.
З 2016 года прэмія ўручаецца за твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія, каб падкрэсліць важнасць перакладу, дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі. На ўдзел маюць права як раманы, так і зборнікі кароткіх апавяданняў. Кожны аўтар і перакладчык, які трапіў у шорт-ліст, атрымлівае 1 000 фунтаў стэрлінгаў.
Лаўрэаты 2005 — Ісмаіль Кадарэ 2007 — Чынуа Ачэбэ 2009 — Эліс Манро 2011 — Філіп Рот 2013 — Лідзія Дэвіс 2015 — Ласла Краснагаркаі 2016 — Хан Ган «Вегетарыянка» (), перакладчык Дэбара Сміт 2017 — Давід Гросман «Конь уваходзіць у бар» (), перакладчык Джэсіка Коэн 2018 — Вольга Такарчук «Бягуны» (), перакладчык Джэніфер Крофт 2019 — Джоха Аль-Харты «Нябесныя целы» (), перакладчык Мэрылін Бут 2020 — Лукас Рэйневелд «Няёмкі вечар» (), перакладчык Мішэль Хатчысан 2021 — Давід Дыоп «Уначы ўся кроў — чорная» (), перакладчык Ганна Маскавакіс. 2022 — Гітанджалі Шры «Магіла з пяску» (), перакладчык Дэйзі Роквел 2023 — Георгій Гаспадзінаў «Часасховішча» (), перакладчык Анджэла Родэль 2024 — Джэні Эрпенбек «Кайрас» (), перакладчык Міхаэль Хофман
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя прэміі Катэгорыя:Букераўская прэмія