Другая кніга Е́здры (Э́зры) — кніга, якая ў праваслаўі ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у каталіцызме і пратэстантызме. Змяшчалася ў дадатак да Вульгаты<ref name="Coogan">Michael D. Coogan. The New Oxford Annotated Bible // Oxford. 2007. — P.4</ref>, але адсутнічае ў Новай ВульгацеJames E. Bowley. Living Traditions of the Bible. — Chalice Press, 1999. — P. 160. У Рускай праваслаўнай царкве адносіцца да другакананічных кніг. У грэчаскай Бібліі называецца «Έσδρας Α'», у дадатку да лацінскага выдання Бібліі — «Эзра III» (Esdra III) з загалоўкам «De Templi restitutione». У іўдаізме, каталіцызмеД. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012. — C. 22 і пратэстантызме адносіцца да апокрыфаў. У пратэстантызме называецца першай кнігай Ездры.
Іншыя назвы У розных пераводах мае такія назвы: старажытна-італійскі, сірыйскі і Ватыканскі кодэкс Септуагінты — першая кніга Ездры () і змяшчаецца перад кананічнай кнігай Ездры, бо апісвае больш старажытныя, ў параўнанні з кананічнай кнігай, падзеі; у дадатку да Вульгаты — трэцяя кніга Ездры (Liber tertius'').
Мова і дата напісання Напісана на старажытнагрэчскай або старажытнаяўрэйскай мовеЮнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги. Вторая книга Ездры. Захавалася ў тэксце многіх грэчаскіх кодэксаў Септуагінты, але адсутнічае ў Сінайскім кодэксе. Першае гістарычнае ўказанне на другую кнігу Ездры знаходзіцца ў гісторыка Іосіфа ФлавІя (37—100 гг. н.э.), у сувязі з чым яе датуюць I стагоддзем да н.э. і не пазней за I стагоддзе н. э.
Змест Уяўляе сабою апавяданне пра ўзнаўленне Іерусалімскага храма і храмавага культу; ва ўводзінах выкладзены абставіны, якія прывялі да разбурэння Першага храма, a заключэннем ёсць расказ пра дзейнасць Ездры. Другая кніга Ездры складаецца з дзевяці раздзелаў, і асноўная яе частка ўяўляе сабой выклад з нязначнымі зменамі фрагментаў кананічных кніг: Другой кнігі летапісаў, кнігі Ездры і Кнігі НеямііВторая книга Ездры. Адзіны арыгінальны тэкст кнігі - аповяд пра спрэчку трох целаахоўнікаў цара Дарыя, адным з якіх быў Зарававель, і пра перамогу, якую той атрымаў у гэтай спрэчцы. Магчыма, што гэта персідскае прыдворнае апавяданне, або аўтар выкарыстоўваў іўдзейскае паданне..
Спасылкі
Другая кніга Ездры ў рускім сінадальным перакладзе Зарававель перад Дарыем
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Другакананічныя кнігі