Цзіньвэнь () — выгравіраваныя надпісы на кітайскіх бронзавых пасудзінах разных эпох да нашай эры: ад дынастыі Шан (1.5 тыс. гадоў да н. э.) да дынастыі Чжоў (11—3 ст. да н.э), часам сустракаюцца надпісы больш позніх перыядаў.
Да нашага часу захаваліся 12000 бронзавых артэфактаў з надпісамі. З гэтых надпісаў прыкладна 3000 датуюцца дынастыяй Шан, 6000 — дынастыяй Чжоў, а апошнія 3000 — перыядамі дынастый Цынь і Хань.
На ранніх знаходках перыяду Шан налічваецца ад 1 да 6 сімвалаў, на больш позніх пасудзінах на сходзе Шан ужо каля 40 знакаў, і больш за сотні ў перыядзе Чжоў. Самы доўгі надпіс налічвае 497 сімвалаў.
Гэтыя надпісы сустракаюцца на рэчах для ахвярапрынашэння: рытуальных музычных інструментах, званах «чжун» 鐘, трыножніках для маса «дзін» 鼎, посудзе для зерня «гуй» 簋, пасудзінах для віна і вады. Іерогліфы напісаны вертыкальнымі слупкамі зверху ўніз. У эпоху Заходняй Чжоў яны размяшчаюцца на дне альбо ўнутраных сценках пасудзін, такім чынам, пры запаўненні ахвярнай ежай надпісы не былі бачныя, то ёсць служылі сродкам камунікацыі паміж жывымі і духамі продкаў. У наступны перыяд, аднак, надпісы часта выносяцца на вонкавы бок матэрыяльнай рэчы і становяцца часткай эстэтычнага выгляду.
Галерэя
Літаратура
Chen Zhaorong 陳昭容 (2003) Qinxi wenzi yanjiu: cong hanzi-shi de jiaodu kaocha 秦系文字研究:从漢字史的角度考察 (Research on the Qin Lineage of Writing: An Examination from the Perspective of the History of Chinese Writing). Taipei: Academia Sinica, Institute of History and Philology Monograph. ISBN 957-671-995-X (кіт.). Qiu Xigui (2000). Chinese Writing. Translated by Gilbert Mattos and Jerry Norman. Early China Special Monograph Series No. 4. Berkeley: The Society for the Study of Early China and the Institute of East Asian Studies, University of California, Berkeley. ISBN 1-55729-071-7. (англ.) Rawson, Jessica (1980). Ancient China: Art and Archaeology. London: British Museum Publications. (англ.)
Катэгорыя:Кітайскае пісьмо