Кацярына Юр’еўна Фадзеева (нар., , РСФСР) — артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1999).
Біяграфія Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча ў 1986 годзе.
З 1986 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Валодае неардынарнымі сцэнічнымі дадзенымі, тэхнічным майстэрствам. Для яе танца ўласцівы выразная пластыка, шчырасць, лірычнасць, жаноцкасць.
Сярод партый: Рагнеда («Страсці», А. Мдывані), лэдзі Макбет («Макбет» В. Кузняцова), Адэта — Адылія, Аўрора і фея Безу, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Нікія, Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Мірта, Медора («Жызэль», «» А. Адана), Дзяўчына («» на музыку М. Равеля), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Эсмеральда («» Ц. Пуні).
Узнагароды Лаўрэат 1-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета імя С. Дзягілева (прэмія імя І. Рубінштэйн; Масква, 1992) Дыпламант Усерасійскага конкурсу «Арабеск-1992» (Перм, прыз глядацкіх сімпатый) Прэмія Александроўскай (1996)
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя