Шапша Веніямінавіч Пікус (1908, м. Узда — , в. Бурмакіна, Масальскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1908 годзе ў мястэчку Узда Мінскай губерні ў шматдзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька Веніямін і маці Гінда да вайны жылі ва Уздзе, у пачатку вайны іх расстралялі нацысты. Старэйшы брат Майсей жыў у Баранавічах, яго вялікая сям’я загінула ў гета, за выключэннем аднаго сына, які ваяваў на фронце, быў цяжка паранены і застаўся інвалідам. Сярэдні брат Меер жыў са сваёй сям’ёй да і пасля вайны ў Мінску, працаваў у сістэме «Белкаапсаюза». Старэйшая сястра Шапшы Геня жыла да вайны і пасля са сваёй сям’ёй у Маскве. Сярэднія сёстры Галя і Рахіль памерлі падчас вайны ад хвароб у эвакуацыі. Малодшая сястра Іахавед удзельнічала ў вайне, была хірургам у адным з медсанбатаў.

Біяграфія Шапшы Пікуса вывучана недастаткова. Пасля заканчэння школы ён з’ехаў у Мінск. У сталіцы вывучыўся на мастака. Шмат працаваў. Займаўся афармленнем гарадскіх вуліц і плошчаў, вытворчых памяшканняў, удзельнічаў у выстаўках. Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.

У час Вялікай Айчыннай вайны прызваны Заводскім РВК г. Саратава. 11 жніўня 1942 года ў баях за вёску Бурмакіна Масальскага раёна Смаленскай вобласці чырвонаармеец Пікус атрымаў цяжкае раненне і праз тры дні, года, памёр у шпіталі. Пахаваны 15 жніўня ў брацкай магіле за 1 км на поўдзень ад БурмакінаОсталась только похоронкаПИКУС Шапша Вениаминович // Книга памяти. Мосальский район .

Літаратура

Спасылкі ПИКУС Шапша Вениаминович // Книга памяти. Мосальский район Осталась только похоронка

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Калужскай вобласці Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі